- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 30 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: пераслед, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Савецкага раёна Мінска 28 снежня асудзілі палітзняволеную Вольгу Раманцову паводле арт. 391 (Абраза суддзя ці народнага засядацеля). Суддзя Сяргей Шаціла прызначыў жанчыне 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) і штраф 5000 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд Сяргею і Маргарыце Кудрыцкім за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года, абвінаваціўшы мужа і жонку па ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Cуд Ленінскага раёна Мінска 7 снежня вынес прысуд 33-гадоваму Аляксандру Дзербінскаму, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
29.12.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі У Беларусі больш за два гады працягваюцца штодзённыя затрыманні, катаванні і збіванні беларусаў паводле палітычных матываў. У ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна стварылі невыносныя ўмовы, у якіх людзей могуць утрымліваць месяцамі без сродкаў асабістай гігіены і зменнага адзення. Мінчук распавёў "Вясне" пра двухгадзінныя катаванні і збіванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, пра рэакцыю медсястры ЦІПа на пералом рукі і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна сёлета ў ліпені.
- Катэгорыя: Вясна
29.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Катаванні і ўтрыманне ў ізалятарах у нечалавечых умовах са жніўня 2020 году сталі неад'емнымі часткамі палітычнага пераследу іншадумцаў. Да гэтага часу ніводнай справы ў дачыненні да сілавікоў узбуджана не было. Суды прызначаюць вялікія турэмныя тэрміны не тым, хто катуе, а тым, каго катуюць і збіваюць. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць дакументаваць усе выпадкі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання — мы ўпэўненыя, што датычныя да гэтага ўрэшце рэшт будуць прыцягнутыя да адказнасці. Узгадваем самыя гучныя гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома ў 2022 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
29.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёна 6 снежня вынесены прысуд жыхару Мінска Раману Коржыку, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – шасці супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
28.12.2022 Тэгі: ААН, правы чалавека Юрыдычная служба “Вясны” накіравала зварот у Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека з нагоды затрымання, арышту і моцнага пагаршэння здароўя вязня Святаслава Лепешава.
- Катэгорыя: Вясна
28.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня асудзілі палітзняволеную Ксенію Котаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла дзяўчыне 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).