- Катэгорыя: Вясна
10.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 23 студзеня распачынаецца суд над бабруйскімі "рэйкавымі партызанамі" Дзмітрыем Клімавым, Уладзімірам Аўрамцавым, Яўгенам Мінкевічам. Іх затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Уладзімір Аўрамцаў быў паранены сілавікамі. Бабруйчанінаў будуць судзіць па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Суддзя Ігар Шведаў будзе разглядаць гэтую справу ў закрытым рэжыме. Ім пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былыя арыштанты распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў снежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як змянілася сітуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Украіне.
- Катэгорыя: Вясна
07.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Сёння, 9 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе пачынаецца разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч. Цяпер пад вартай утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць супрацоўніц парталу TUT.BY, і што цяпер вядома па справе.
- Катэгорыя: Вясна
07.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, інфаграфіка Рэпрэсіўная машына таталітарнага рэжыму ў Беларусі не зменшыла сваіх абаротаў. У 2022 годзе працягваліся затрыманні, катаванні і ўзбуджэнне крымінальных спраў па палітычных матывах супраць грамадзянаў. Адпаведна павялічылася і колькасць палітзняволеных. "Вясна" прыводзіць лічбы па палітвязнях за 2022 год.
- Катэгорыя: Вясна
06.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, ціск, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Марфа Рабкова Ужо трэці раз палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова сустракае свой дзень народзінаў у няволі. 6 студзеня 2023 года ёй споўнілася 28 гадоў. У СІЗА-1 яна з 17 верасня 2020 года. За гэты час Марфа прайшла некалькі камер і сустракала шмат людзей. "Вясна" сабрала ўспаміны пра Марфу ад яе былых сукамерніц.
- Катэгорыя: Вясна
06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, справа Вясны З 5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбываецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Праз судовы малаток Запаснік "прайшлі" шмат вядомых грамадскіх актывістаў, дзеячаў і пратэстоўцаў, а Кароль стаў відавочцам на "палітычных" судах, як палітвязні ў залі суда рэзалі сабе вены і жывот. "Вясна" распавядае, што вядома пра пракурора і суддзю па "справе Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
06.01.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.