20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Кастрычніцкім судзе Гродна 22 снежня 2022 года асудзілі Паўла Свірбутовіча паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Паўлу па сукупнасці абвінавачванняў два гады і шэсць мсяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота Стала вядома, што 13 снежня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна Анатоля Лявоніка асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Дзмітрый Кедаль.

20.01.2023 Тэгі: звароты, крымінальны пераслед, грамадства, праваабаронцы, ціск, правы чалавека, пракуратура, умовы ўтрымання, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічАлесь Бяляцкі на судзе 16 студзеня 2023 года праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды ўтрымання "вясноўцаў" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча закаванымі ў кайданкі падчас судовага разбіральніцтва па "справе "Вясны".

20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку Іне і Валерыі Глінскім — сем і шэсць з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі" па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. Маці і дачку больш за год утрымліваюць у СІЗА-1, большасць пасяджэнняў па справе прайшла ў закрытым рэжыме.

20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілюстрацыйнае фота. Суд Ленінскага раёна Мінска 21 снежня вынес прысуд Алене Клімовіч, якая з’яўляецца інвалідам ІІ групы, за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

19.01.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца працэс па "справе Вясны". На гэтым тыдні пасяджэнні праходзяць штодзённа — справу разглядаюць у паскораным рэжыме. Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. Палітзняволеныя праваабаронцы, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года, не прызналі віну — іх допыт адбудзецца пасля вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы. "Вясна" распавядае, як прайшлі восьмае, дзевятае і дзясятае судовыя пасяджэнні, і што новага па справе супраць палітзняволеных калег.

19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 19 студзеня асудзілі Віктара Савашэвіча паводле ч. 3 арт 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Віктару 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Кастрычніцкім судзе Віцебска 19 снежня 2022 года асудзілі Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

19.01.2023 Тэгі: гісторыі вязняў Студэнтку другога курсу Факультэта міжнародных адносінаў БДУ Дар'ю Кароль затрымалі з хлопцам Уладзіславам Мальцавым і сябрамі ў чэрвені 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Дзяўчыну адлічылі з універсітэта праз тое, што яна не здала адзін іспыт. Дар'я прабыла ў СІЗА № 1 на Валадарскага роўна чатыры месяцы ў камеры над сваім хлопцам. У кастрычніку ім прызначылі "хатнюю хімію" і адпусцілі ў зале суда. На працягу месяца пасля прысуду яны ажаніліся і пакінулі Беларусь. Былая палітзняволеная Дар'я Кароль распавяла "Вясне" пра затрыманне вайсковай контрвыведкай, сукамерниц і пра тое, як вынесла блізкае расстанне з хлопцам.

19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала. Дар'ю абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу "Белсат" вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.