- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Ваўкавыскага раёна 26 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала "Армія з народмам" Сяргея Ярашэвіча, асуджанага раней да пяці з паловай гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 28-гадовага юрыста Яўгена Папакуля асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вырак агучыў 24 студзеня 2023 года Дзмітрый Карсюк у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 20 снежня 2022 года асудзілі Сяргея Муху паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груа парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Сяргею тры нады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-30 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Папраўчая калонія № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскага раёна лічыцца самай "элітарнай" у Беларусі. Там адбываюць тэрміны высокапастаўленыя службоўцы, пракуроры, суддзі і міліцыянты. Але пасля падзей 2020 года гэтая калонія, як і астатнія, напоўнілася палітвязнямі. Былы зняволены распавёў "Вясне" пра ўмовы жыцця і працы ў "Віцьбе", ШІЗА і спецатрад, пра ціск на палітвязняў, а таксама назваў прозвішчы супрацоўнікаў адміністрацыі, датычных да рэпрэсій у ПК-3.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна 26 студзеня асудзілі Юрыя Брэйву паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Федаровіч прызначыў Юрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Мінскі гарадскі суд пасля доўгага перапынку 30 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі гарадскі суд разгледзеў крымінальную справу чарговага фігуранта па “справе Зельцара” Аляксандра Мілашэўскага, класічна абвінаваціўшы яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт 369) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Віцебскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча, якога абвінавацілі па шэрагу пратэcных і дыфамацыйных артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
29.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска больш за тры тыдні ідзе разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Працэс знаходзіцца на стадыі даследвання пісьмовых матэрыялаў справы — на судзе агучылі ўжо 213 тамоў справы з 284. Распавядаем, што адбывалася на судзе над праваабаронцамі "Вясны" на гэтым тыдні.