03.02.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” ёсць у палітзняволеных Ціхана Осіпава, Андрэя Герасімовіча, Алены Маліноўскай, Аляксандра Рэзніка, Уладзіміра Няпомняшчых, Яніны Малаш, Ігара Мінца, Ларысы Кузьменкі і Яўгена Бароўскага.

03.02.2023 Тэгі: крымінальны пераследІлюстрацыйнае фота. Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў адразу трох жыхароў сталіцы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэта бізнес-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў.

03.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Савецкага раёна Мінска 24 студзеня вынесены прысуд 18-гадовай Дар’і Ганіч і 19-гадовай Кацярыне Снігіровай, якіх абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

02.02.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

02.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзілі Васіля Троцкага паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 30 базавых велічыняў (1110 рублёў). Дзяржабвінавачанне прадставіла памочніца пракурора Ярошнікава.

02.02.2023 Тэгі: правы чалавека На пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы 18 студзеня шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выступілі з заявай наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі шматлікіх іншых краін. У заяве падкрэсліваецца сур'ёзная занепакоенасць цяжкай сітуацыяй, якая мае тэндэнцыю да далейшага пагаршэння, з правамі чалавека ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі: "Мы заклікаем мінскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш як 1 440 палітвязняў. У лік асобаў, незаконна і несправядліва пазбаўленых волі, ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2021 года, і іншыя лідары "Вясны", судовы працэс над якімі распачаўся 5 студзеня і пагражае абвінавачаным ад 7 да 12 гадоўі пазбаўлення волі", — заяўляюць краіны-падпісанты дакумента. У заяве выказваецца занепакоенасць завочным судом над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам, якіх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, стварэнні экстрэмісцкага фармавання і змове з мэтай звяржэння ўлады. Гэтыя надуманыя абвінавачванні даказваюць непавагу рэжыму да правоў чалавека і асноўных свабод.

02.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо месяц адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" скончылася — агучаны ўсе 284 тамы. Распавядаем, што змяшчаецца ў пісьмовых матэрыялах справы. 

02.02.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Наталля СацункевічНаталля Сацункевіч, Аляксандра Раманцова і Аляксандр Чаркасаў на сустрэчы са Старшынёй Ураду Каталоніі Перэ Араганэсам 30 і 31 студзеня ў Іспаніі прашоў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прысуджанай у 2022 годзе кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму, украінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскаму “Мемарыялу”. У мерапрыемствах ад “Вясны” брала ўдзел праваабаронца Наталля Сацункевіч, Цэнтр грамадзянскіх свабод прадстаўляла Аляксандра Раманцова, а ад “Мемарыяла” ўдзельнічаў Аляксандр Чаркасаў.

02.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 2 лютага агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату Віталю Брагінцу  восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел ў ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу два тыдні ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Алена Ананіч. 

01.02.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.