06.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Сёння, шостага лютага 2023 года, у Мінгарсудзе распачаўся суд над палітзняволенымі Валерый Касцюговай і Таццянай Кузінай.

06.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 22-гадовая Яна і 20-гадовая Таня Барысовіч — сёстры. Больш за тры месяцы яны праседзелі ў СІЗА, пасля чаго іх асудзілі да 2,5 і 3 гадоў "хіміі" з накіраваннем за фатаграфіі з Маршаў. Іх маці таксама правяла 15 сутак у ІЧУ. Пасля суда, калі дзяўчыны апынуліся дома, супрацоўнікі прыйшлі з вобшукам, каб затрымаць іх маці і трэцюю сястру ўжо паводле крымінальнай справы — але тыя паспелі пакінуць краіну. Сёстры распавялі "Вясне", як гэта — дазнацца, што маці далі "суткі", пакуль ты сядзіш у зняволенні, сустрэць вайну на Акрэсціна і некалькі разоў прачынацца ўначы ад холаду.

06.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маларыцкага раёну 24 студзеня асудзілі Юрыя Шыльца паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Юрыю тры месяцы арышту і 250 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды участковаму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Вольга Бурштын.

06.02.2023 Тэгі: крымінальны пераследГлеб Гладкоўскі. Фота з сацыяльных сетак Мінскі гарадскі суд пасля доўгага перапынку 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага.

04.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічСуд па "справе Вясны", студзень 2023 года У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). На судзе даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. 9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — праваабаронцам запросяць тэрміны. "Вясна" распавядае, як праходзіў допыт калегаў на судзе.

04.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, затрыманні У жніўні 2022-га года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе ўжо на дзясяткі. Першаму затрыманаму прызначылі два гады калоніі, яшчэ некалькі чалавек у Дзяржынску асудзілі да "хатняй хіміі". Перыядычна супрацоўнкі ГУБАЗіКа ладзяць у Фаніпалі "хапуны", апошні з іх адбыўся 24 студзеня, падчас якога было затрымана каля 20 чалавек. Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне", што вядома пра "фаніпальскую справу" і пра храналогію пераследу ў гэтым гарадку.

03.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Дом правасуддзя. Фота spring96.org У судзе Партызанскага раёну Мінска 22 лістапада 2022 года асудзілі Міхаіла Кудлача паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Кудлачу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

03.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёну 20 студзеня асудзілі Дзмітрыя Бубена паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

03.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 16 студзеня ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёну вынесены прысуд жыхару Баранавічаў, дызайнеру Дзянісу Ковалю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу.

03.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.