14.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед Суд Маскоўскага раёна Брэста  9 лютага завяршыў разгляд крымінальнай справы 20-гадовага жыхара абласнога цэнтра Артура Джамбурыева, абвінавачанага ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Дзяржынскага раёна 13 лютага агучылі прысуд 70-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу — адзін год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Паколькі раней палітвязня ўжо асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыма і штраф у памеры 2 710 рублёў. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў "тэрарыстычны спіс" — цяпер ён самы пажылы беларус-"тэрарыст". Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму. За кратамі пенсіянера ўтрымліваюць ужо прыкладна год.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 9 лютага да дзевяці гадоў калоніі асудзілі 40-гадовага Аляксандра Сумара, піша брэсцкая "Вясна". Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Вера Філонік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Богуш. Вядома, што ў 2006 годзе Аляксандр працаваў у лунінецкім РАУСе ў якасці эксперта-крыміналіста. Цяпер яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за кіраўніцтва тэлеграм-чатам "Жыве Лунінец!", які прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", калі Аляксандр утрымліваўся пад вартай ужо як чатыры месяцы.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гомельскім абласным судзе 13 лютага да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі навуковага супрацоўніка Уладзіміра Буцькаўца. Яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ў "ВКонтакте" "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" і асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), піша "Гомельская вясна". Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Гродненскім абласным судзе 13 лютага вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў). Яго абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ілля Собалеў разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Пад вартай Яўген утрымліваецца восем месяцаў. Яшчэ да суда КДБ унёс яго ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

13.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічВясноўцы на судзе 5 студзеня У судзе Ленінскага раёна Мінска скончылася судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). 9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны": ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 13 лютага праваабаронцы выступілі з апошнімі словамі. Прысуд па справе "Вясны" будзе сімвалічна абвешчаны напачтку вясны — 3 сакавіка ў 12:00. Публікуем апошнія словы на судзе нашых калегаў — у аўдыё і тэкставай версіях, а таксама працягваем патрабаваць іх вызвалення. 

13.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Міхаіла і Святлану Волчак затрымалі супрацоўнікі АМАП з аўтаматамі каля іх дома ў вёсцы на Палессі восенню 2022 года. Пасля правядзення вобшуку, выняцця кніг, грошаў і тэхнікі, сям’ю адвезлі ў Іванаўскі РАУС, дзе арыштавалі за непадпарадкаванне міліцыі. Міхаіл распавёў аб сваім затрыманні, пра асаблівасці раённых ізалятараў і псіхалогію сілавікоў.

13.02.2023 Тэгі: палітвязні, правы зняволеных, гендарныя правы, гісторыі вязняў Гомельская калонія. Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч / "Вясна" "Для мяне гэта была сувязь з воляй і мінулым жыццём, і свайго роду пратэст, таму што гэта адна з нямногіх рэчаў, якой пазбавіць нельга", — кажа былая палітзняволеная пра макіяж у калоніі.

13.02.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 лютага  збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Кірыл Суслін. У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага чакаецца вынясенне прысуду па справе 31-гадовага жыхара абласнога цэнтра Кірыла Сусліна за каментары па “справе Зельцэра”.