- Катэгорыя: Вясна
23.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, затрыманні 27 лютага 2022 года па ўсёй краіне затрымалі каля тысячы чалавек. Беларусаў і беларусак затрымлівалі на ўчастках для галасавання, у пунктах, дзе яны намагаліся сабрацца на мірныя сходы, дома за каментары ў сацыяльных сетках у падтрымку Украіны.
- Катэгорыя: Вясна
23.01.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Наваполацкая папраўчая калонія № 1, якая месціцца паміж "Нафтанам" і "Палімірам", лічыцца адной з самых жорсткіх папраўчых устаноў у Беларусі. Яна вядомая забруджаным паветрам праз нафтаперапрацоўчае і хімічнае прадпрыемства побач, здзекамі са зняволеных і асабістымі збіваннямі начальніка Аляксандра Пальчыка, шкоднымі ўмовамі працы для асуджаных, а цяпер і тым, што там адбывае 14-гадовы тэрмін адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе — палітвязень Віктар Бабарыка. Былы зняволены папраўчай калоніі № 1 распавёў "Вясне" пра адрозненне ўмоў для палітвязняў і асуджаных паводле іншых артыкулаў, ціск з боку адміністрацыі і чаму на Новы Год штрафныя ізалятары былі запоўненыя палітвязнямі.
- Катэгорыя: Вясна
23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Кастрычніцкім судзе Гродна 14 снежня 2022 года асудзілі Андрэя Мацонка павдоле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў мужчыну адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
23.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе сёння, 23 студзеня, у закрытым рэжыме распачаўся суд над "рэйкавымі партызанамі" Дзмітрыем Клімавым, Уладзімірам Аўрамцавым, Яўгенам Мінкевічам з Бабруйску. Іх затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Дзмітрый Клімаў быў паранены сілавікамі. Бабруйчанаў судзяць па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Справу разглядае суддзя Ігар Шведаў. Палітвязням пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны, за кратамі яны ўтрымліваюцца 10 месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Першамайскага раёна Мінска 19 студзеня вынес прысуд адразу траім жыхарам Бабруйска, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях паводле ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
22.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2023 Тэгі: ціск, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Цэнтральным судзе Мінска 19 студзеня асудзілі палітзняволеную Мэрыем Герасіменка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Мэрыем тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2023 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь, заявы, рэпрэсіі Па пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы 18 студзеня шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.
- Катэгорыя: Вясна
20.01.2023 Тэгі: суды, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, гісторыі вязняў У Беларусі штодня затрымліваюць дзясяткі чалавек паводле палітычных матываў. Падчас затрымання да іх ужываюць фізічную сілу і спецсродкі, а потым адпраўляюць людзей на суткі ў невыносныя ўмовы беларускіх ізалятараў. Былы арыштант Акрэсціна распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІПе ў снежні 2022 года, пра сустрэчу з Надзеяй Астапчук у ІЧУ і пра недааказаную медыцынскую дапамогу. Таксама ён падзяліўся гісторыямі пераследу сукамернікаў за данаты для BySol, калекцыянаванне радыёстанцый і за тое, што брат цяпер знаходзіцца ва Украіне.