- Катэгорыя: Вясна
16.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Гродзенскі абласны суд пачынае 16 студзеня разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэя Пачобута. Разгляд справы журналіста неаднаразова пераносілі: спачатку працэс прызначалі на 28 лістапада, затым на 9 студзеня, цяпер — на 16 студзеня 2023 г.
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
За дапамогу батальёну Каліноўскага – пяць год калоніі, за "цінічныя" надпісы супраць вайны – паўтара
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 9 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе двух жыхароў Гомеля – Уладзіслава Яцэнкі і Кірыла Плакушчава. Іх абвінавацілі паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 студзеня адбылося шостае судовае пасяджэнне па "справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. Справу разглядае сумна вядомая суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. "Вясна" працягвае сачыць за працэсам над палітзняволенымі калегамі і патрабаваць іх вызвалення.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе 13 студзеня да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх. Палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за тое, што дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў. Сам Касцюк на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні. На судзе дапыталі сем палітзняволеных з ПУАТ № 24, якія былі там разам з Касцюком. Суддзя Святлана Крамянёўская вынесла менавіта такі прысуд, які запрашваў пракурор Аляксандр Бацюшка, піша "Брэсцкая Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскім судзе Брэста 12 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Андрэя Пратасевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Яўгенія Брэган. Прарурор запрасіў Андрэю тры месяцы арышту.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі 13 студзеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска вынеслі прысуд палітзняволеным журналістам Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку. Сужэнцаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
12.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 і 12 студзеня працягнуўся суд па "справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. Справу разглядае сумна вядомая суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Распавядаем, што адбывалася на чацвёртым і пятым пасяджэннях па гучнай справе супраць праваабаронцаў "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
12.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода слова, правы чалавека, правы працоўных, даклады, справа Вясны Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала сусветны даклад за 2022 год: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. Адна з частак прысвечана агляду рэпрэсій беларускіх улад супраць грамадзянскай супольнасці ў мінулым годзе.