- Катэгорыя: Вясна
05.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Асобы: Генадзь Фядыніч У Мінскім гарадскім судзе 5 студзеня вынесены прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Усіх абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд "па справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць чатырох праваабаронцаў: старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. Справу прызначаная разглядаць суддзя Марына Запаснік. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд падкрыты — мы сочым за ходам падзей.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, інфаграфіка, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі Ужо амаль два з паловай гады ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца з кожным днём. У мінулым годзе сілавікі пры затрыманні працягвалі збіваць і катаваць людзей і нават выкарыстоўвалі зброю: стралялі ў "рэйкавых партызанаў" і ў хатніх жывёлаў затрыманых. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўлады пачалі актыўна пераследаваць беларусаў за антываенныя пратэсты. Па дадзеных праваабаронцаў, агулам за 2022 год было затрымана не менш за 6381 чалавек — гэта мінімум 17 чалавек у дзень. «Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, інфаграфіка, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі Ужо амаль два з паловай гады ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца з кожным днём. У мінулым годзе сілавікі пры затрыманні працягвалі збіваць і катаваць людзей і нават выкарыстоўвалі зброю: стралялі ў "рэйкавых партызанаў" і ў хатніх жывёлаў затрыманых. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўлады пачалі актыўна пераследаваць беларусаў за антываенныя пратэсты. Па дадзеных праваабаронцаў, агулам за 2022 год было затрымана не менш за 6381 чалавек — гэта мінімум 17 чалавек у дзень. «Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 12 снежня разглядзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса супраць 37-гадовага Віталя Енаровіча. Суддзя Вера Галоўкава прызначыла яму два гады калоніі. Мужчыну затрымалі ў сакавіку і ўтрымлівалі на "сутках" на Акрэсціна амаль тры месяцы без зменнага адзення і сродкаў гігіены. Яго былыя сукамернікі распавялі, што летам на Акрэсціна ён ўсё яшчэ быў у зімовай вопратцы.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: пераслед, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2023 Тэгі: правы чалавека Як і на працягу ўсяго года, дэ-факта ўлады Беларусі працягваюць шырокамаштабны і сістэмны пераслед ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, а таксама іншадумцаў і апанентаў рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заканадаўства, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм Новае рэпрэсіўнае заканадаўства аж да смяротнага пакарання, затрыманне сваякоў палітвязняў і каліноўцаў, "Спіс экстрэмістаў", мінімум дзевяць разгромленых кватэраў, мінімум 57 палітвязням у калоніях узмацнілі рэжым і асудзілі за "парушэнне рэжыму", яшчэ десяткі палітвязняў сталі фігурантамі новых крымінальных справаў, 17 абвінавачаных у парадку спецвытворчасці, выкарыстанне зброі пры затрыманнях, прызнанне чатаў і каналаў "экстрэмісцкімі фармаваннямі" пасля затрымання іх удзельнікаў, затрыманні за інтэрв'ю СМІ. "Вясна" распавядае, якія метады дзяржава пачала выкарыстоўваць у 2022 годзе ў барацьбе з палітычнымі апанентамі.
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Леніскага раёна Гродна 19 лістапада вынес прысуд часова беспрацоўнаму Дзмітрыю Анчукову, абвінаваціўшы яго ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Наталля Горбач.
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 13 снежня асудзілі Мікіту Богуша паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Ерафееў прызначыў Мікіту два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).