- Катэгорыя: Вясна
27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе учора, 26 снежня, распачаўся працэс над палітзняволенымі супрацоўніцамі МТБанку Інай і Валерыяй Глінскімі. Маці і дочку судзяць за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі" па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Справу разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская. Маці і дачку амаль год утрымліваюць у СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні Ужо больш за два гады працягваюцца катаванні нечалавечымі і жорсткімі ўмовамі ўтрымання затрыманых па палітычных матывах у ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. Арыштантам не перадаюць перадачы, а з сабой ім забараняюць браць з дому асабістыя рэчы, мыльныя прыналежнасці, зубную шчотку і пасту. У ізалятар па-ранейшаму не пускаюць адвакатаў, спасылаючыся на антыкавідныя меры. Былая арыштантка Акрэсціна (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавяла "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў сумнавядомай камеры № 15 у лістападзе, пра "кантрольных" сукамерніц і чаму важна апублічваць інфармацыю пра затрыманых.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі 26 снежня 2022 года Мінгарсуд абвясціў «завочны» абвінаваўчы прысуд спартсменцы Аляксандры Герасімене і Аляксандру Апейніку. Паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі: Герасімені — ва ўмовах агульнага рэжыма, Апейкіну — ва ўмовах ўзмоцненага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-26 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, правы працоўных У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх абвінавацілі у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага ўласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла Алена Шылько.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня абвесцілі прысуд 33-гадоваму былому следчаму і ініцыятару праекта ByChange Яўгену Юшкевічу — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Больш за месяц у закрытым рэжыме яго судзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "арганізацыю масавых беспарадкаў" у 2020 годзе, "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, "пагроза гвалтам" начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Алена Ананіч. Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў.