- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: заканадаўства, ЛТП, пенітэнцыярная сістэма, прымусовая праца Савет Міністраў унёс праект закона, які датычыць зменаў законаў па пытаннях прымусовага лячэння — накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Цяпер, калі змены ўхваляць, дзве з трох катэгорый грамадзян больш не будуць накіроўвацца ў ЛПП. Аднак для астатніх уведзены новы механізм пападання туды — праз медустановы, куды чалавек з інтаксікацыяй звярнуўся па дапамогу. Акрамя таго, прапануецца больш не выкарыстоўваць фармулёўку "хранічны алкагалізм". "Вясна" разабралася ў гэтым новым праекце закона — і распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены там прапанавалі. І ці ўсе на першы погляд пазітыўныя змены сапраўды такімі з'яўляюцца?
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Да суда яны ўтрымліваліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выхожу".
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Зміцера Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік. Вясноўцаў абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Трое праваабаронцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд пакуль адкрыты.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, вайна ва Украіне Дзяржаўны тэлеканал АНТ зняў рэпартаж пра затрыманых беларусаў, якія хацелі далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 24 лютага 2022 года. 37-гадовы айцішнік з Брэста Сяргей Вайцюк — адзін з іх. Ён стаў першым чалавекам у Беларусі, якога асудзілі за жаданне ваяваць на баку Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Сяргею прызначылі 2,5 гады калоніі і адправілі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію "Воўчыя норы". Ён, як і іншыя палітычныя зняволеныя, пазначаны жоўтай біркай "экстрэміста". На волю ён мусіць выйсці 11 красавіка 2025 года.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязьні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасьць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У Вільні адбылося публічнае адкрыццё вялікай фрэскі з партрэтам Алеся Бяляцкага — старшыні ПЦ "Вясна" і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Заводскага раёна Мінска 21 снежня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага палітзняволенага Арцёма Забелянкова. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія круба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 198 Крымінальнага кодэкса (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста) за ўдзел у "Маршы гонары" 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ў прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла хлопцу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: грамадства, перасьлед, ціск, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
За перасылку персанальных дадзеных у Telegram былога сілавіка асудзілі на два з паловай гады калоніі
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Ўладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.