28.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, гісторыі вязняў 28 снежня ў Беларусі налічваецца 1453 палітвязня. “Вясна” працягвае распавядаць пра тых, хто апынуўся ў зняволенні праз палітычны пераслед. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы, і асабліва востра расстанне з роднымі адчуваецца напярэдадні святаў. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі.

28.12.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-28 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 27 снежня агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволеных светлагорскіх "партызанаў". Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава  да 21 года, піша "Гомельская Вясна". Таксама іх аштрафавалі на 150 базавых велічыняў кожнага (4800 рублёў), а ўсе каштоўныя рэчы, вынятыя падчас ператрусаў у іх дома, канфіскавалі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за "здраду дзяржаве" і рэгістрацыю ў плане "Перамога" і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцыпраходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя палітвязняў па справе невядомая. Прысуд вынес суддзя Анатоль Сотнікаў.

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных У Мінскім гарадскім судзе 27 лістапада чакалася вынясенне прысуду актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Але нешта пайшло не так...

27.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна 20 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага урача-тэрапеўта Андрэя Красніка, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

27.12.2022 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Хірурга Алену (імя зменена) асудзілі да трох гадоў “хіміі” за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Жанчыну затрымалі на працы. Яна правяла да суда ў СІЗА 4 месяцы, дзе даведалася пра жахлівы стан медычнай дапамогі. Пасля суда была звольнена і вымушана была з’ехаць з краіны. Алена распавяла “Вясне” пра затрыманне і ўмовы ўтрымання ў няволі, пра тое, як следчы прасіў не згадваць яго прозвішча, пра медычную і псіхіятрычную дапамогу ў СІЗА і пра чытво ў ізалятары. Жанчына вырашыла адстойваць свае правы і з дапамогаю супрацоўнікаў Юрыдычнай службы “Вясны” даслала зварот у Камітэт па правах чалавека.

23.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Міснік прызначыла Ягору Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

27.12.2022 Тэгі: заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічІлюстрацыя з сайта fidh.org Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, супольная праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH), выступіла з заявай напярэдадні пачатку суда над праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам. 

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя 27 снежня ў судзе Мядзеля будзе разглядацца новая справа палітзняволенага Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Шутко.