- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" шостага красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага жыхара Ліды Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356).
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, ціск У сакавіку сілавікі амаль штодзённа ладзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны: Пінску, Мёрах, Барысаве, Глыбокім, Мазыры, Лепелі, Полацку і іншых гарадах. Пасля рэйдаў на затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы за "экстрэмісцкія рэпосты", "несанкцыянаванае пікетаванне", "непадпарадкаванне міліцыянтам". Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", у сакавіку было затрымана мінімум 614 чалавек, большасць з іх — у другой палове месяца. Беларускімі суддзя было вынесена не менш за 433 рашэнні паводле адміністрацыйных справаў. З іх прызначылі мінімум 166 адміністрацыйных арыштаў і 36 штрафаў. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў сакавіку.
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 сакавіка па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай". Па дадзеных праваабаронцаў у сакавіку было затрымана мінімум 614 чалавек. На АНТ выйшаў фільм, у якім распавядаецца пра некаторыя гучныя затрыманні, у тым ліку па якіх пагражае смяротнае пакаранне. Сярод затрыманых — "украінскі дыверсант" Мікалай Швец, друкар Алег Сычоў, айцішнік Дзмітрый Маставы, супрацоўнік Віцебскага аблвыканкама Андрэй Шмай і іншыя. Распавядаем, што вядома на гэты час.
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Стала вядома, што 27 студзеня 2023 году да пяці гадоў пазбаўлення волі асудзілі Арцёма Зубракова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя).
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад за 2022 год па сітуацыі з правамі чалавека ва Ўсходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Паўдзённым Каўказе. Асобная ўвага ў ім нададзена Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў сакавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Па наяўным даным, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 162 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш за 62 асуджаныя ў крымінальным парадку грамадзян, з якіх 44 складаюць мужчыны, 16 — жанчыны.