10.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Анастасія Падгайская Брэсцкі абласны суд 10 красавіка агучыць прысуд па крымінальнай справе 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

10.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка пачынаецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі у Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская, якая сёння за некалькі хвілінаў да суда над дзяўчынай, прысудзіла 10 гадоў калоніі палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу. 

10.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу — 10 гадоў калоніі. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская за запросу пракуроркі Таццяны Цыбулі. Адваката абвінавацілі ў "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". Аляксандр віну не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі. 

09.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Напрыканцы верасня 2021 года па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў за каментары з нагоды перастрэлкі IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Гэта стала адной з самых масавых палітычных крымінальных справаў Беларусі. Пасля затрымання фігурантаў змясцілі на каранцін, дзе паўтара месяца ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах без перадач. Усе затрыманыя былі пазбаўленыя волі. На сёння дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.

09.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродненскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", "удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — арганізацыі "Дапамога", а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі. 

08.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

07.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка асудзілі Валерыя Савіцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

07.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй ЧапюкФотаакцыя ў падтрымку "вясноўцаў" у Стакгольме. Фота Ostgruppen 26 красавіка “Вясна” адзначае дзень свайго заснавання. Але гэтае свята азмрочанае працяглымі тэрмінамі зняволення шасці сябраў арганізацыі: кіраўніка “Вясны” і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзіміра Лабковіча, кіраўніка гомельскага аддзялення Леаніда Судаленкі, каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай і валанцёра Андрэя Чапюка. Большасць праваабаронцаў “Вясны” была вымушаная выехаць з краіны і працягваць сваю працу з-за мяжы. У той жа час у Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, затрыманні і катаванні ў дачыненні да мірных грамадзянаў.

07.04.2023 Тэгі: палітвязні, культура, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь БяляцкіІлюстрацыйнае фота з сайта dramaten.se "Бяляцкі, прасі літасці!" — такую назву мае спектакль-чытка паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака, што адбудзецца ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме 20 красавіка. Як піша Reform.by, cцэнічная адапатацыя ладзіцца ў межах праекта DRAMATEN.DOC пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага пісьменніка і рэжысёра Дзмітрыя Плаксы.

07.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Напрыканцы 2022 году сярод палітзняволеных было не менш за 25 пенсіянераў і пенсіянерак, а таксама не менш за 74 чалавекі з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі. Самую старэйшую з іх – 75-гадовую Наталлю Таран – асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за абразы. Яна дагэтуль не выйшла на волю.