25.04.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

24.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, катаванні, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наталля Сацункевіч У межах канферэнцыі АБСЕ "Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ" прайшоў івэнт "Беларусь. Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і наступны даклад Маскоўскага механізма". На ім выступілі і беларускія праваабаронцы.

24.04.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, рэпрэсіі Праваабарончы цэнтр "Вясна" з’явіўся ў 1996 годзе. Тады Алесь Бяляцкі быў дырэктарам музея Максіма Багдановіча ў Мінску, але пасля разгонаў масавых пратэстаў ён пачаў дапамагаць рэпрэсаваным разам з іншымі супрацоўнікамі музея. У гэты час у Бяляцкага і ўзнікла ідэя стварэння праваабарончага цэнтра. Мы сабралі ўспаміны розных людзей, якія засведчылі той час. У матэрыяле выкарыстаны ўрыўкі з кніг "20-я Вясна. Зборнік эсэ і ўспамінаў", "Наша Вясна. Гісторыя ў асобах".

24.04.2023 Тэгі: заканадаўства, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У краіне не сканчаецца чарада палітычна матываваных крымінальных справаў. Беларусам і беларускам працягваюць прысуджаць доўгія гады зняволення за спробу адкрыта выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Некаторым з іх "шчасціць" атрымаць "хатнюю хімію", абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але ці з’яўляецца сёння "хатняя хімія", ва ўмовах безупынных рэпрэсій, квітком на волю?

21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 красавіка асудзілі палітзняволеных Веру і Андрэя Мамойка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Андрэю і Веры кожнаму па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Стала вядома, што чацвёртага красавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Мінску вынесены прысуд будаўніку Генадзю Буглаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

21.04.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека" далучыліся шэсць еўрапейскіх парламентарыяў. Сімвалічныя “хросныя” з'явіліся ў палітзняволеных Сяргея Пляшкуна, Віталя Мельніка, Анастасіі Кухты, Аляксандра Данілевіча, Андрэя Паднябеннага, Валерыі і Іны Глінскіх.

21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У Мінскім гарадскім судзе 21 красавіка адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў і пракурорскага пратэсту на прысуд па справе "Вясны" суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам Алесю БяляцкамуВалянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу прызначаны жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі. Судовая калегія пад старшынствам Святланы Бандарэнка пакінула скаргі вясноўцаў і іх абаронцаў без задавальнення, а пратэст пракурора, які прасіў змяніць фармулёўку прысуда, задаволіла. 21 красавіка прысуд у адносінах да палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" уступіў у сілу – хутка іх этапуюць у калоніі.

21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі абласны суд з 16 лютага разглядае крымінальную справу супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. У дачыненні да Пуцілы і Рудзіка праведзена "спецыяльная вытворчасць". Пратасевіч застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. Раней КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў "тэрарыстычны спіс", а Nexta у Беларусі з'яўляецца "тэрарыстычнай арганізацыяй". 21 красавіка пракурорка Наталля Сакалова запрасіла для абвінавачаных ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

21.04.2023 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.