14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд. У Мінскім абласным судзе прызначаная дата суда над 35-гадовым жыхаром Барысава Яўгенам Каваленкам, якога абвінавачаюць па некалькіх пратэсных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Дзмітрый Юртаеў. Мінскі гарадскі суд 14 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы "Смарт Скул" Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы ( ч. 1 арт. 130 КК).

14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суддзя Андрэй Грушко. Суд Ленінскага раёна Брэста 29 сакавіка вынес прысуд Ігару Свірыдзе, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Тамара Каравай. У Лунінцы 29 сакавіка адбыўся суд над 43-гадовай жыхаркай раённага цэнтра Тамарай Каравай. Жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

14.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Уладзімір Астапчык. У Мінскім гарадскім судзе 13 красавіка вынесены прысуд Уладзіміру Астапчыку, абвінавачанага паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы.

13.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што 14 сакавіка паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі 33-гадовага Антона Ручана і 34-гадовага Рамана Сароку. Іх прызналі вінаватымі і асудзілі кожнага да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

13.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Акцыя ў Мінску 16 жніўня 2020 года Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай жыхаркай Мінска Валерыяй Сокал, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

13.04.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.04.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Валянцін СтэфановічВалянцін Стэфановіч. Фота: Сяргей Балай, Tut.by Намеснік старшыні “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч даслаў ліст, у якім распавёў пра свой настрой, падрыхтоўку да этапу ў калонію і бег часу. 

13.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Cуд Іванаўскага раёна. Суд Іванаўскага раёна 10 красавіка вынес прысуд 36-гадоваму мантажніку Дзмітрыю Жыдко, якога абвінавацілі паводле ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса ў хуліганстве.