30.05.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у лістападзе 2021 года ў магілёўскай турме ў 47-гадовага палітвязня Дзмітрыя Сончыка здарыўся інфаркт, а пасля — інсульт. Каля месяца ён прабыў у гарадской бальніцы, прышпілены кайданкамі да ложка, пад назіраннямі канваіраў і відэакамеры, а потым яго вярнулі ў турму, дзе догляд за ім ажыццяўлялі сукамернікі. Мінскі гарадскі суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення, нягледзячы на набытую інваліднасць падчас зняволення, і Дзмітрыя адправілі ў калонію. Былы сукамернік палітвязня з магілёўскай турмы і зняволены з калоніі, дзе адбывае тэрмін Дзмітрый, распавялі "Вясне" яго гісторыю.

30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Яўген Меркіс У Гомельскім абласным судзе 30 траўня вынесены прысуджурналісту-фрылансеру і краязнаўцу Яўгену Меркісу. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

30.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, правы мігрантаў, карткі, вайна ва Украіне Яшчэ з 2020 года ўлады актыўна выкарыстоўвалі высылку грамадзян іншых краінаў у якасці пакарання за ўдзел у мірных акцыях пратэсту або "экстрэмізм". Падставай для высылкі можа стаць адміністрацыйны пераслед за "несанкцыянаваны пікет", "дробнае хуліганства" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Часта людзей наўпрост з "сутак" вывозяць на мяжу або суправаджаюць да цягніка ці самалёт. Нядаўна на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што нібыта будзе раглядацца пытанне "аб дэпартацыі ўкраінкі за падпіску на экстрэмісцкія каналы і ўдзел у мітынгах". Разбіраемся з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам, ці законная высылка за "пратэсную" і "экстрэмісцкую" дзейнасць, як праходзіць гэта працэдура на практыцы і як цяпер ажыццяўляецца высылка ўкраінцаў, калі ва Украіне ідзе паўнамаштабная вайна.

30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы Глеб Вятошкін У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд бармену бара «Кватэрнік» Глебу Вятошкіну. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёна Мінска першага сакавіка асудзілі Аляксея Сахара паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксею два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Круглянскага раёна 30 траўня асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі асудзіў усіх да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволенай Аліне Горавай ён прызначыў адзін год "хатняй хіміі", Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 і 2 гады "хатняй хіміі" адпаведна. Пра гэта паведамляе "Медыязона". Аліну Гораву, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення. 

30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

30.05.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, свабода мірных сходаў Асобы: Наталля Сацункевіч У Вене прайшла рэгіянальная сустрэча-кансультацыя са Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. У якасці запрошаных — і прадстаўніца "Вясны" Наталля Сацункевіч.

30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 траўня асудзілі Алесю Жалязоўскую паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Алесі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

29.05.2023 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У 2021 годзе Дзмітрыя Абрамука з Брэста асудзілі па дзвюх крымінальных справах — "карагоднай" і "абразе Лукашэнкі" — агулам да трох гадоў "хіміі". У віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 хацелі, каб палітвязень прызнаў віну, але, як ён сам кажа, яму не было чаго прызнаваць. На "хіміі" Дзмітрый сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным ціскам, яму прысвоілі чырвоную бірку, а потым зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі ў наваполацкую калонію. Амаль за два гады зняволення ён прайшоў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Апынуўшыся ў бяспецы, Дзмітрый распавёў "Вясне" пра свой пераслед, каханне і ўцёкі на "хіміі", аб сустрэчах з кдбшнікамі, іншымі палітвязнямі, а таксама пра доўгачаканае вызваленне.