- Катэгорыя: Вясна
07.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў траўні фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Па наяўным дадзеным, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 141 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш за 51 асуджанага у крымінальным парадку грамадзяніна, з якіх 34 складаюць мужчыны, 17 — жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1511 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у траўні на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 27 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ трое палітвязняў выйшлі з ПУАТ па амністыі. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што восьмага лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі інжынера Андрэя Навасельчана.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 26 траўня вынес прысуд жыхару абласнога цэнтра Алегу Ягоранкаву, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі гарадскі суд ужо чатыры месяцы разглядае гучную крымінальную справу, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і за "падрыхтоўку тэрактаў у Беларусі". Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў. Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач. 6 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачванне, якое прадстаўляе ў тым ліку Максім Чупрыс, запрасіў фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі. Тэкст абвінавачвання займае 136 старонак.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Дэпутаты парламета Даніі і члены Сената Францыі далучыліся да кампані салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека", і сталі сімвалічнымі хроснымі для 31 беларускага палітвязня.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што Аксану Лакозу асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аксану прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, правы людзей з інваліднасцю, гісторыі вязняў 39-гадовы Сяргей Бяляеў з Бабруйску мае хваробу Паркінсона. Таксама ў мужчыны ўсталяваны нейрастымулятар, ён мае другую групу інваліднасці. Аднак цягам 2021 году яго тройчы затрымлівалі на суткі: у агульнай колькасці ён правёў у ІЧУ больш за месяц. Пяць разоў яго кватэру абшуквалі. Пасля чарговага затрымання Сяргей з’ехаў у Латвію.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка распачаўся суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Справу разглядалі два месяцы ў закрытым рэжыме. Дзяўчыну абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Суддзя Таццяна Фалькоўская 6 чэрвеня прызначыла палітзняволенай 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.