16.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка да 18 гадоў калоніі завочна асудзілі былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава. Суддзя Алена Ананіч такасама прызначыла яму штраф у памеры 1300 базавых велічыняў (48 100 рублёў). Станіслава абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Разгляд справы цягнуўся тры тыдні ў закрытым рэжыме. 

16.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Анастасія Петрачэнка. У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня вынесены прысуд былой менэджарцы кампаніі па распрацоўцы праграмнага забяспячэння Анастасіі Петрачэнка. Яе абвінавацілі ў “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд. Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу жыхара Светлагорска Уладзіміра Адзінца, абвінавачанага ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Максім Сенік У Гродзенскім абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот" Максіма Сеніка пазбаўленне волі. Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4  і ч.1 арт. 361-2).

15.06.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Аляксандра (імя зменена) затрымалі ў снежні 2022 года разам з супрацоўнікамі офіса, дзе ён працаваў. Спачатку хлопца арыштавалі за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Саша даслаў маці ў прыватным паведамленні навіну з незалежнага медыя. Пасля ў яго знайшлі фота з пратэстаў і ў выніку асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі”. Пасля прысуду хлопец з’ехаў з Беларусі.

15.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня пачалі судзіць пяцярых беларусаў: Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача. Іх справу разглядае суддзя Вера Галаўкова. Вядома, што па справе быў таксама затрыманы і Валерый Балабешка, але ў раскладзе суда яго няма, а сам ён не знаходзіцца пад вартай. Паводле следства, мужчыны ў пачатку кастрычніка ў Мінску вывесілі сшытыя разам нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на апоры лініі электраперадач. Цяпер у залежнасці ад ролі кожнага ім прад'явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, што інкрымінуюць фігурантам справы. 

15.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У суботу, 10 чэрвеня, у аграсядзібе "Стулы" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці спектакль беларускага народнага тэатра лялек "Батлейка" сарвалі супрацоўнікі брэсцкага АМАПа. У выніку праверкі тэлефонаў і апытанняў было затрымана шэсць з амаль 30 гледачоў. Праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя падрабязнасці і абставіны рэйду сілавікоў на аграсядзібу "Стулы". 

15.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 15 чэрвеня распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным. Яго абвінавачваюць паводле трох Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду "Веснікі", якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таксама Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч. 

14.06.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.