21.06.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, дыскрымінацыя, рэпрэсіі, салідарнасць Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб "рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні". Яна складаецца з 42 пунктаў, якія тычацца пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз, магчымасці разблакаваць беларускім журналістам банкаўскія рахункі ва Украіне, а таксама захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах.

21.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Фігуранты справы падчас абвяўчэння прысуду 21 чэрвеня 2023 года У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. 18 фігурантаў справы агулам абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сяргей Хрыпач прызначыў ім тэрміны ад двух да 25 гадоў калоніі. Мужчыны заслухоўвалі прысуд у закутых кайданкамі за спіной рукамі, а жанчыны — перад сабой.

20.06.2023 Тэгі: правы чалавека, катаванні Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з "Прававой ініцыятывай", Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, ініцыятывай dissidentby, "Свабодным тэатрам", Музеем вольнай Беларусі, НАУ і іншымі ініцыятывамі запрашаюць прыняць удзел у мерапрыемствах тыдня супраць катаванняў-2023 з 19 па 26 чэрвеня.

16.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і горада Пінска першага чэрвеня асудзілі Ягора Дашэвіча паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызнчыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёна першага чэрвеня асудзілі Вадзіма Говіна паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Вадзіму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня вынеслі прысуд па справе палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі. Ёй прызначылі сем гадоў калоніі паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя. Прысуд вынсела Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вольга Дзіндзелевіч.

20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Юрый Царэвіч. У судзе Лідскага раёна першага чэрвеня вынесены прысуд 53-гадоваму Юрыю Царэвічу, абвінавачанаму ў паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

20.06.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні 26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).