- Катэгорыя: Вясна
26.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 26 чэрвеня асудзілі Кірыла Клімава паводле арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Любоў Сімахіна прызначыла Кірылу чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: палітвязні, рэпартаж Сёння, 29 чэрвеня, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў 11-ы раз уручылі ўзнагароду "Выбітн_ай выпускні_цы". Трэці год запар узнагарода прызначаецца палітзняволеным. Сёлета ў намінацыі перамагла палітзняволеная Наста Лойка, асуджаная дзесяць дзён таму да сямі гадоў калоніі за праваабарончы даклад. Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады. У гонар Насты Лойкі ва ўніверсітэце будзе ўстаноўлена імянная таблічка.
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 29 чэрвеня пачаўся суд па справе "Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта" (СБНЩ). Па ім праходзяць чатыры чалавекі, хвця сілавікі першапачаткова заяўлялі пра затрыманне адразу пяцярых удзельнікаў, а потым яшчэ аднаго. Але сёння на лаве падсудных — 17-гадовы Алег Дабрыднеў з Касцюковічаў, 19-гадовы Кірыл Балахонаў з Буда-Кашалёва, 19-гадовы Уладзіслаў Яфімавіч і 27-гадовы Аляксандр Рукойць са Смаргоні. Іх абвінавачваюць у стварэнні "экстрэмісцкага фармавання" — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Справу разглядае Алена Бачышча.
- Катэгорыя: Вясна
24.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынес прысуд Таццяне Янкоўскай за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў жніўні і верасні 2020 года (x. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, экстрэмізм 60-гадовы юбілей вясковец з вёскі Людвінава Драгічынскага раёна сустрэў за кратамі, 20 дзён трымаў галадоўку. І за 43 дні пад арыштам страціў амаль усё, што прыносіла сродкі да існавання. А ў дадатак ён не зможа ў гэтым сезоне выплаціць доўг у 10 тысяч даляраў. Тры суды і арышт амаль на паўтара месяца за адміністрацыйнае правапарушэнне, у якім абвінавацілі 60-гадовага вяскоўца з Драгічынскага раёна – так скончылася паездка Уладзіміра Казека ў Польшчу за таннымі таварамі. Гэтую історыю распавядае "Ганцавіцкі час".
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні з 22 траўня разглядае крымінальную справу супраць палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса. Пад вартай Эдуарда ўтрымліваюць больш за тры гады. 28 чэрвеня сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для яго 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка агучыць прысуд 5 ліпеня.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: правы чалавека У падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту 28 чэрвеня абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі ў Беларусі. На абмеркаванне беларускіх праблем запрасілі Наталлю Пінчук, жонку палітзняволенага заснавальніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.