07.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Сяргей Франчук У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 4 ліпеня працягваўся закрыты суд над палітзняволеным Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

07.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе паўтара месяцы доўжыцца суд гад 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам. Лекара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса).

07.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, затрыманні Затрыманне Іллі Двойрына. Скрыншот з відэа МУС У Наваполацку па падазрэнні ў абліванні першага ліпеня фарбай аўтамабіля з крымскімі нумарамі і літарай «Z» затрымана некалькі чалавек.

06.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-6 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.07.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1493 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у чэрвені на волю выйшлі мінімум 34 палітвязняволеных, 27 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, шэсць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

06.07.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі Магілёўца Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу суддзі. Пасля яго перазатрымалі і накіравалі адбываць тэрмін у калонію. Цалкам адбыўшы тэрмін мужчына вызваліўся. Ён не змог уладкавацца на працу, атрымаўшы мноства адмоваў, і з’ехаў з Беларусі. Былы палітвязень, апынуўшыся ў бяспецы, дае шмат інтэрв’ю, у якіх распавядае пра рэпрэсіі беларускіх уладаў і жудасныя ўмовы ў зняволенні. За гэта яго бацьку выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ. Станіслаў распавёў "Вясне" падрабязнасці.

06.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou Корына Грэдыг (Schweizer Nationalrat, Grünliberale Partei), Джэры Бацімер (Сэнат Ірландыі, Fine Gael) і Ліам Макартур (Парламент Шатландыі, Ліберальныя дэмакраты) сталі хроснымі для палітвязняў у Беларусі.

06.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Дзяржынскага раёна 28 чэрвеня да аднаго года "хатняй хіміі" асудзілі 46-гадовую Таццяну Залатар. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") за ўдзел з шарыкамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 года ў Фаніпале. Справу разглядала суддзя Таццяна Фядчук, а дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Уладзімір Пятровіч.

05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суддзя Яўгенія Мельнік і пракурор Кірыл Барысаў Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Барысава. Маладога чалавека абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

05.07.2023 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі З канца 2022 года беларусаў пачалі актыўна выклікаць у КДБ з нагоды данатаў у фонды салідарнасці ў 2020-ым годзе. Сілавікі ставяць людзям умову — пералічыць у некалькі разоў большую за данат суму на спецыяльныя рахункі, альбо супраць іх будзе распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) або арт. 290 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Па інфармацыі праваабаронцаў, за "фінансаванне экстрэмізму" было ўжо асуджана не менш за 19 чалавек, 12 з якіх былі пазбаўлены волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў. Вынікі астатніх сямі чалавек высвятляюцца праваабаронцамі. Таксама яшчэ мінімум 10 чалавек утрымліваюцца ў зняволенні ў чаканні прысуду. Акрамя гэтага, дзесяткі чалавек штомесяц вымушаны аддаваць сілавікам вялікія грошы, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Беларус, які ў траўні таксама прайшоў праз допыт у КДБ, распавёў "Вясне", за што яму прапанавалі перавесці грошы ў памеры ад 8 000 да 20 000 даляраў на рахунак анкалагічнай лякарні, на якіх умовах працуе дамоўленнасць з КДБ, а таксама пра праблемы з выездам праз літоўскую мяжу.