18.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Яўген Зашчытаў. Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі па артыкуле за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). На гэты раз такім спосабам тэрмін знаходжання за кратамі павялічылі Яўгену Зашчытаву са Жлобіна, які адбывае пакаранне ва ўмовах строгага рэжыму.

17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 15 траўня асудзілі Аляксандра Баравіка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

17.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-17 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, смяротнае пакаранне, рэпартаж Кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" падтрымаў знакаміты шоўмэн Аляксандр Памідораў На выходных каля польска-беларускай мяжы на Падляшшы прайшоў "Фестываль абуджаных «Тутака»". Праваабаронцы "Вясны" далучыліся да яго, каб распавесці пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Вясноўцы раздалі цішоткі з лагатыпам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", а ўдзельнікі вядомага беларускага гурта "Dzieciuki" выступілі на знак пратэсту супраць смяротнага пакарання ў гэтых цішотках. Паказваем, хто з беларусаў і беларусак сказаў "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў пра важнасць гучання гэтай тэмы сёння.

17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксей Скірда. У судзе Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынесены прысуд 25-гадоваму лагісту ТАА “Газцеплагандаль” Аляксею Скірдзе, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёну 27 чэрвеня асудзілі Івара Ланге паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч прызначыў Івару тры месяцы арышту.

15.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Вечар салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам прайшоў у Вільні, у Гасцёўні Беларускай Рады культуры. Вясноўцаў затрымалі 14 ліпеня 2021 года — два гады таму.

15.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Дзмитрый Сафанович. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Лунінецкага раёна у выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу.

15.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня разглядалася крымінальная справа Міхаіла Анціпава, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). У справе ёсць незвычайная акалічнасць – у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці.

14.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, справа Вясны Маўклівы пікет падтрымкі і салідарнасці са зняволенымі калегамі правялі праваабаронцы і прадстаўнікі кампаніі #FreeViasna ў цэнтры Вільні 14 ліпеня.