- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні 27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 34-гадовага палітзняволенага мінчука Яўгена Верхаводкіна. Яго абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала "Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)", які прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" 2 снежня 2022 года. Таксама яго прызналі вінаватым ў "закліку да санкцый". Яўгена затрымалі ў хуткім часе пасля прызнання рэсурса "экстрэмісцкім фармаваннем".
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць інфармацыю пра пераслед, зняволенне і смерць Алеся Пушкіна. Так, цяпер дакладна стала вядома, што падставай крымінальнай справы супраць мастака сталі не толькі яго карціны на выставе ў Гродне, але і перформанс на выставе ў Кіеве незадоўга да яго затрымання. Праваабаронцам "Вясны" таксама стала вядома, што Алесь Пушкін падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі, але праз тое, што суд быў закрыты, грамадскасць яго не пачула.
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou Палата дэпутатаў Вялікага Герцагства Люксембург узяла на сябе абавязацельства падтрымліваць палітычных зняволеных беларускага рэжыму. 16 чальцоў парламента сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі ў рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou.
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 ліпеня за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту асудзілі адразу пяць чалавек: Уладзіміра Ганусевіча, Аляксандра Конанава, Альберта Гарбуза, Сяргея Глінскага, Максіма Сташулёнка. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Юлія Крэпская прызначыла ім па году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Стаў вядомы прысуд, які Мінгарсуд вынес палітзняволенаму паэту Дзмітрыя Юртаева. Суд над ім працягваўся з 14 па 29 красавіка. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Справа за перформанс у Кіеве, карцар падчас суд. Новыя падрабязнасці пераследу мастака Алеся Пушкіна
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць інфармацыю пра пераслед, зняволенне і смерць Алеся Пушкіна. Так, цяпер дакладна стала вядома, што падставай крымінальнай справы супраць мастака сталі не толькі яго карціны на выставе ў Гродне, але і перформанс на выставе ў Кіеве незадоўга да яго затрымання. Праваабаронцам "Вясны" таксама стала вядома, што Алесь Пушкін падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі, але праз тое, што суд быў закрыты, грамадскасць яго не пачула.
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура "Мае турэмныя муры" — кнігу былова палітзняволенага журналіста Радыё Свабоды Алега Груздзіловіча прэзентавалі ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні. "Вясна" распавядае, як гэта было.
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні 27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 34-гадовага палітзняволенага мінчука Яўгена Верхаводкіна. Яго абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала "Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)", які прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" 2 снежня 2022 года. Таксама яго прызналі вінаватым ў "закліку да санкцый". Яўгена затрымалі ў хуткім часе пасля прызнання рэсурса "экстрэмісцкім фармаваннем".
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёна Мінска шостага ліпеня асудзілі Алену Мілаеву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Мілане адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна пакараў яшчэ адну ўдзельніцу паслявыбарчай масавай акцыі пратэсту 2020 года. Паліну Кіб абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за арганізацыю і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх.