- Катэгорыя: Вясна
31.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Жлобіне – чарговы асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. На гэты раз суддзя Святлана Рубахава адправіла на “хімію” 24 гадовага Дзяніса Гузава.
- Катэгорыя: Вясна
31.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.07.2023 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў У ноч з 10 на 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць інфармацыю пра пераслед, зняволенне і смерць Алеся Пушкіна. За кратамі палітвязень утрымліваўся больш за два гады. Што з мастаком адбывалася за кратамі два гады — "Вясна" сабрала ўспаміны былых палітвязняў пра Алеся Пушкіна.
- Катэгорыя: Вясна
30.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Мінскім гарадскім судзе 28 ліпеня агучылі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года. Крымінальную справу разглядала суддзя Святлана Бандарэнка.
- Катэгорыя: Вясна
30.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-30 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
29.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе г. Жодзіна 25 ліпеня палітзняволенага Уладзіміра Кнігу асудзілі паводлеарт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Іван Грынкевіч прызнаў Уладзіміра вінаватым і прызначыў яму яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі. Раней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.
За "здраду дзяржаве" будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне
- Катэгорыя: Вясна
29.07.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, вайна ва Украіне Палітзняволены Яраслаў Саковіч быў затрыманы 5 жніўня 2022 года. Да 2021 года ён жыў ва Украіне, жанаты на ўкраінцы. Па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія катавалі яго і выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне. Пазней яго адпусцілі, але праз год затрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы. У Мінску 4 траўня яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). "Вясна" распавядае, што вядома пра Саковіча, у чым яго абвінавачваюць і за што яго катавалі супрацоўнікі КДБ.
- Катэгорыя: Вясна
26.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Палітзняволеных журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі кожнага: Мажэйку — у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага.
- Катэгорыя: Вясна
27.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
27.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Гомельскі абласны суд 26 ліпеня вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць ў Літву. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Крымінальную справу справу з 14 ліпеня разглядаў суддзя Алег Харошка.