24.09.2023 Тэгі: грамадства, культура, праваабаронцы Фота: Алесь Аркуш Манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)” атрымала прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі “Гісторыя. Манаграфіі”. Абвяшчэнне пераможцаў прайшло 24 верасня ў Гданьску.

22.09.2023 Тэгі: звароты, адміністратыўны пераслед, правы чалавека, умовы ўтрымання Юрысты праваабарончага цэнтру "Вясна" ў студзені 2023 году накіравалі зварот у Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды затрымання беларускі на антываеннай акцыі пратэсту, што адбылася пасля Рэспубліканскага рэферэндума ў 2022 годзе. Зварот быў зарэгістраваны ў Камітэце і будзе разгледжаны. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнева тлумачыць, чаму затрыманне беларускі з’яўляецца адвольным, а затрымка судовага слухання неапраўданай.

22.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-21 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.09.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука Дзяніса Князева затрымлівалі за тры гады некалькі разоў у межах адміністрацыйных і крымінальнай справаў. Год таму яго былая дзяўчына скінула фотаздымкі мужчыны з акцый пратэсту ў чат-бот "ГУБОП", вынікам чаго сталі затрыманне, збіццё, пагрозы і абразы, тры месяцы пад вартай, суд, тры гады "хатняй хіміі" і 30 сутак нібыта за "парушэнне ўліку" ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на якім ён нават не стаяў. Дзяніс за год паспеў пабываць у ізалятарах на Акрэсціна, Валадарскага і Скарыны. Мінчук нават напісаў вялікі аповед пра свае затрыманні (мабільная і кампутарная версія). "Вясна" распавядае гісторыю былога палітвязня Дзяніса Князева.

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Алеся Лянцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд 26 верасня абвесціць прысуд псіхолагіні-кансультантцы і выкладчыцы псіхалогіі Алесе Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

21.09.2023 У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка будуць разглядаць крымінальную справу супраць былога вайскоўца Паўла Кучынскага. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла абвінавачваюць паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх "здрада дзяржаве", "акт тэрарызму", "стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй". Летась арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL пісала, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх.

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд асудзіў да пяці гадоў калоніі за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Харытонава. Такі прысуд вынесла Жана Брысіна яшчэ 23 студзеня 2023 года, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Алеся Лянцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд 26 верасня абвесціць прысуд псіхолагу-кансультанту і выкладчыцы псіхалогіі Алесе Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

21.09.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука Дзяніса Князева затрымлівалі за тры гады некалькі разоў у межах адміністрацыйных і крымінальнай справаў. Год таму яго былая дзяўчына скінула фотаздымкі мужчыны з акцый пратэсту ў чат-бот "ГУБОП", вынікам чаго сталі затрыманне, збіццё, пагрозы і абразы, тры месяцы пад вартай, суд, тры гады "хатняй хіміі" і 30 сутак нібыта за "парушэнне ўліку" ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на якім ён нават не стаяў. Дзяніс за год паспеў пабываць у ізалятарах на Акрэсціна, Валадарскага і Скарыны. Мінчук нават напісаў вялікі аповед пра свае затрыманні. "Вясна" распавядае гісторыю былога палітвязня Дзяніса Князева.