- Катэгорыя: Вясна
03.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 2 жніўня паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі спявачку Патрыцыю Свіціну. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла ёй два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Пад вартай спявачку ўтрымлівалі два з паловай месяцы, а пасля абвяшчэння прысуду вызвалі ў зале суда.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На канец ліпеня ў Беларусі налічваецца 1488 палітвязняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасцю. Сярод іх — 165 жанчын. Акрамя таго, больш за 900 палітвязняў ужо вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, амністыяй і памілаваннем. За месяц праваабаронцамі прызнаныя палітвязнямі 42 чалавекі.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Стаў вядомы прысуд жыхару горада Баранавічы Вячаславу Салодкаму, абвінавачанаму ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: суды У Брэсцкім абласным судзе 31 ліпеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі Сяргея Еўдакіменка. За перадачу дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у тэлеграм-каналы мужчыну абвінавацілі ў "саўдзельніцтве ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК). Апроч гэтага, у яго вынялі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". Прысуд вынес Андрэй Сіз.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы дзіцяці 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю Дэкларацыі правоў дзіцяці і Канвенцыі правоў дзіцяці. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі. Па дадзеных на 2 жніўня 2023 года ў краіне налічваецца 11 палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў, Арцём Вайцяховіч, Мікіта Бруй. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей па палітычных матывах і за што хлопцы апынуліся ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" тры гады фіксуюць устойлівую тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Паводле наяўных звестак, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваныя за ліпень, складае прыблізна 150 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш як 52 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 15 – жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
01.08.2023 Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
01.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 1 жніўня пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну. Яе абвінавачваюць паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня. Пад вартай спявачку ўтрымліваюць два з паловай месяцы.