- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма Палітычна матываваныя прысуды з непрапарцыйна высокімі і несуразмернымі зробленаму тэрмінамі — не адзіны метад барацьбы з нязгоднымі з дзеючай уладай беларусамі. Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Па дадзеных праваабаронцаў, па стане на 25 ліпеня 2023 года як мінімум 55 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 27 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК. «Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 3 траўня 2023 года па новай крымінальнай справе асудзілі палітвязня Яўгена Прапольскага. Суддзя Павел Карцінін прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму ў дадатак да васьмі гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Напрыканцы траўня яго этапавалі ў мазырскую калонію № 20, але з 14 чэрвеня ад яго не было яшчэ ніводнай весткі.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Музыка Аляксандр Казакевіч быў палітзняволеным двойчы: праз тыдзень пасля першага прысуду яго затрымалі зноў. Адсядзеўшы некалькі месяцаў пад следствам, ён атрымаў новую "хатнюю хімію", выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі. Ён распавёў "Вясне", якая музыка ратавала ў зняволенні і як следчая прасіла перакласці беларускае меню тэлефона на расейскую мову, бо нічога не разумела.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч 25 ліпеня прызначыў мясцовай жыхарцы Людміле Сяліцкай два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і штраф у памеры 70 базавых велічыняў паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны "клас" на карцінкі ў "Аднакласніках". Працэс вяла Аксана Літвінчык.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, вайна ва Украіне З 25 па 28 ліпеня 2023 года дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне. Візіт, ініцыяваны і падтрыманы eQualitie, адбудзецца ў Вашынгтоне ў партнёрстве з Нацыянальным фондам дэмакратыі і Фондам Карнэгі за міжнародны мір. Падчас чатырохдзённага візіту дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з "Цэнтра грамадзянскіх свабод" Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і Канстанціна Старадубца з ПЦ "Вясна", які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 19 ліпеня асудзілі палітзняволенага Мікіту Найдзёнава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
24.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
- Катэгорыя: Вясна
24.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 24 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.