24.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выступіла з заявай, у якой заклікала супрацоўнікаў гродзенскай турмы № 1, дзе да смерці ўтрымліваўся мастак Алесь Пушкін, выконваць правы зняволеных. Яны занепакоеныя ўмовамі ўтрымання ў турме, дзе цяпер знаходзіцца больш за 50 палітычных зняволеных. Заяву падпісалі тры дэпутаты Еўрапарламента, "хроснікі" якіх утрымліваюцца ў гродзенскай турме: Міхаэль Галер — "хросны" Паўла Севярынца, Табеа Рёснер — "хросная" Дзмітрыя Кубарава, Паўль Галлес — "хросны" Мікалая Аўтуховіча

24.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Міхаіл Мякека. Гродзенскі абласны суд 24 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы Міхаіла Мякекі, якога абвінавачваюць па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).

23.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд па справе "Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта" (СБНШ). 17-гадовага Алега Дабрыднева з Касцюковічаў, 19-гадовага Кірыла Балахонава з Буда-Кашалёва, 27-гадовага Аляксандра Рукойця са Смаргоні і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў стварэнні "экстрэмісцкага фармавання" — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Іх тэлефоны канфіскавалі, як "сродкі здзяйснення злачынстваў". Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча. Праваабаронцам вядома, што па справе адбылося не меней за чатыры пасяджэнні.

21.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка Сёння, 21 ліпеня, з віцебскай калоніі № 3 вызваліўся праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі яго ўтрымлівалі два з паловай гады. Адразу пасля вызвалення ён даў эксклюзіўнае інтэрв’ю "Народнай Волі" — "Вясна" перадрукоўвае яго.

21.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 "палітычных" крымінальных справаў. Анжэла судзіла "нашаніўцаў" Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некатоорыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.

21.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, справа Вясны З віцебскай калоніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. 3 лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення паводле ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні). За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. 

20.07.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы 20 ліпеня абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 года. Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў: Праваабарончы цэнтр "Вясна", праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за "ўсеагульнае прызнанне права на чыстую, здаровую і ўстойлівую навакольнае асяроддзе".

20.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.07.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітзняволенаму анархісту Аляксандру Францкевічу, асуджанаму па справе "Рэвалюцыйнага дзеяння" да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, у чарговы раз працягнулі тэрмін у штрафным ізалятары ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах. У ШІЗА палітвязня ўтрымліваюць з 28 сакавіка, куды яго змясцілі адразу пасля "каранціну". Цяпер Аляксандру працягнулі тэрмін у ШІЗА да 5 жніўня. Такім чынам, палітвязня бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц.