- Катэгорыя: Вясна
27.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Гомельскі абласны суд 26 ліпеня вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць ў Літву. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Крымінальную справу справу з 14 ліпеня разглядаў суддзя Алег Харошка.
- Катэгорыя: Вясна
27.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 27 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
27.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Гомельскі абласны суд 27 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы вядомай журналісткі і культурніцкай дзяячкі Ларысы Шчыраковай. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
26.07.2023 Тэгі: палітвязні, правы працоўных, салідарнасць, WeStandBYyou Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека", далучыліся сем нарвежскіх парламентарыяў. Яны сталі сімвалічнымі "хроснымі" для зняволеных прафсаюзных актывістаў: Аляксандра Капшуля, Аляксандра Кандрацюка, Сяргея Сляжова, Вольгі Барушка, Яўгена Батуры, Аляксея Забірана, Андрэя Шульгата.
- Катэгорыя: Вясна
26.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Палітзняволеных журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі кожнага: Мажэйку — у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага.
- Катэгорыя: Вясна
26.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Горацкага раёна 25 чэрвеня палітвязня Алега Яфрэменку асудзілі ўжо паводле трэцяй крымінальнай справы. Яго зноў абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі магілёўскай турмы.
- Катэгорыя: Вясна
26.07.2023 Тэгі: ААН, дыскрымінацыя, правы чалавека, карткі, гендарныя правы Восенню 2022 года Беларусь дэнансавала факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які даваў права беларусам падаваць скаргі на парушэнне іх правоў з боку дзяржавы ў Камітэт ААН па правах чалавека. На працягу многіх гадоў гэты орган з'яўляўся важным спосабам абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні і данясення да міжнароднай супольнасці рэальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Цяпер з індывідуальнымі паведамленнямі можна звяртацца толькі беларускам і толькі ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. З Юрыдычнай службай "Вясны" распавядаем, як беларуска можа звярнуцца ў Камітэт і чаму гэта важна.
- Катэгорыя: Вясна
26.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 25-26 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Уступіў у законную сілу прысуд 35-гадоваму жыхару Бабруйска Дзмітрыя Слука, абвінавачанаму 4 ліпеня ў фінанасаванні тэрарыстычнай дзейнасці паводле ч.1 арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса. Справа разглядалася ў судзе Заводскага раёна Мінска.