- Катэгорыя: Вясна
10.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Гомельскі абласны суд у панядзелак, 14 жніўня, пачне разгляд крымінальнай справы жыхара Мазыра Пятра Старацітарава, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя Сёмага жніўня ў судзе Гродзенскага раёну вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1494 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у ліпені на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 26 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, 11 чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі 9 жніўня 2020 года беларусы зазналі жорсткія рэпрэсіі за тое, што выйшлі на вуліцы супраць фальсіфікацыі выбараў. З таго часу, ужо тры гады ў Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека толькі пагаршаецца. "Вясна" распаведае пра адміністрацыйны пераслед за апошнія тры гады паслявыбарчых пратэстаў з 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Гаворка вядзецца пра 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра Аляксея Мілеўскага: яго затрымалі ў гэтым годзе, 3 траўня, і паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі) пакаралі 15-суткавым арыштам, пасля якога мужчына на волю не выйшаў, бо быў перазатрыманы.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, аналітыка, інфаграфіка, рэпрэсіі Роўна тры гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. Гэта выклікала масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія былі жорстка падаўлены ўладамі. Але жахлівыя рэпрэсіі штодзённа працягваюцца да гэтага часу: кожны дзень у Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі чалавек, некаторых з якіх збіваюць, катуюць і адпраўляюць за краты. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне і сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Беларускія ўлады вядуць жорсткую барацьбу са шматдзетнымі маці, пенсіянерамі, студэнтамі, лекарамі, праваабаронцамі, журналістамі, настаўнікамі і з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства, якія рознымі спосабамі працягваюць выказваць нязгоду з дзейнай уладай. За тры гады з пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі не менш за 3 645 чалавек былі асуджаны паводле крымінальных справаў, 1 440 з якіх за ўдзел у пратэстах паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 494 палітзняволеныя. "Вясна" ў лічбах распавядае пра беспрэцэндэнтна жахлівае становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
08.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы, салідарнасць У новым дакладзе Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — сумесны праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) — аналізуе, дакументуе і прадстаўляе свае меркаванні аб рэпрэсіўных мерах, якія праводзяцца ў Беларусі з мэтай прымусіць праваабаронцаў замаўчаць. Гэтыя меры ўяўляюць сабой прадуманую спробу знішчыць арганізаваную грамадзянскую супольнасць і праваабарончую актыўнасць у краіне з 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
08.08.2023 Тэгі: суды, заканадаўства, рэпрэсіі 31 ліпеня 2023 Лукашэнка падпісаў указ "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў", згодна з якім суддзямі Вярхоўнага Суда прызначаныя Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук. Усе яны выносілі палітычна-матываваныя прысуды. Напрыклад, Максім Філатаў з Гродзенскага абласнога суда асудзіў Вітольда Ашурка, а таксама "групу" Мікалая Аўтуховіча, Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч.
- Катэгорыя: Вясна
08.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.