18.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі Праваабаронцам стала вядома, што 45-гадовага беларуса Дзяніса Хахлова выдварылі з Расіі ў Беларусь. Яго даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання горада Круглае (Магілёўская вобласць). Сёння яго павінны перавесці ў СІЗА. На радзіме яму пагражае палітычна матываваны крымінальны пераслед паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту) за ўдзел у мірным мітынгу.

18.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілюстрацыйнае фота. У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня вынесены прысуд сямейнай пары Сяргею і Юліі Тарасевіч. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

18.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Міхаіл Мякека Гродзенскі абласны суд 9 жніўня вынес прысуд слесару-сантэхніку са Скідзеля Міхаілу Мякеку, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).

17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Юрый Ташкінаў У Гомельскім абласным судзе 17 жніўня вынесены прысуд прадпрымальніку і рэзідэнту Гомельскага тэхнапарку Юрыю Ташкінаву. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і  фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт.361-2 КК).

17.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі 45-гадовага беларуса Дзяніса Юр'евіча Хахлова прама цяпер (17 жніўня, а 17 гадзіне па UTC+3) выдвараюць з Расіі ў Беларусь. На радзіме яго чакае крымінальны пераслед за ўдзел у мірным мітынгу 23 жніўня 2020 года — частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Гродна У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Генадзь Палянін. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага мясцовага жыхара Генадзя Паляніна. Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа У судзе Жлобінскага раёна  4 жніўня  разглядалася крымінальная справа  Дар’і Караблінай, абвінавачанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе 9 жніўня 2020 года.

16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 16 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага 34-гадовага жыхара Дзмітрыя Макеева, які працаваў загадчыкам аддзела ў адной з гарадскіх аптэк. Раней памылкова паведамлялася, што ён працуе таксоўцам.