- Катэгорыя: Вясна
31.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Прадпрымальніка з Зэльвы палітзняволенага Віктара Ламеку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
31.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 16 лютага 2023 года асудзілі Кірыла Камарова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюц грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Андрэева прызначыла Кірылу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
31.08.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 31 жніўня вынесены жорсткі прысуд журналістцы і культурніцкай дзеячцы Ларысе Шчыраковай. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Берасцейскага актывіста і былога каардынатара арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Аляксандр Храпко ў чэрвені 2021 года асудзілі да аднаго года калоніі па гучнай "справе карагодаў". Гэта стала другой яго судзімасцю за апошнія тры гады. Падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў Аляксандр знаходзіўся ў магілёўскай калоніі № 15. Другі раз яго накіравалі ў івацэвіцкую калонію строгага рэжыму № 5. Ён адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю мінулай вясной. Паўтара года ён жыў у Беларусі, спадзеючыся, што палітычнае становішча неўзабаве зменіцца. Але замест гэтага ён атрымаў позву ў міліцыю. Баючыся быць затрыманым у чарговы раз, Аляксандр у спешцы пакінуў Беларусь. Апынуўшыся ў бяспецы — у лагеры ўцекачоў у адной з суседніх краін — былы палітвязень распавёў "Вясне" пра свой пераслед за актывісцкую дзейнасць на працягу многіх гадоў, два заключэнні ў магілёўскай і івацэвіцкай калоніях, а таксама жыццё ў Беларусі пасля вызвалення.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня вынесены прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багакова абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Суддзя Дзіна Кучук прысудзіла Зуеву і Багакову па 10 гадоў калоніі завочна, Напрэенку і Рабушку — па восем гадоў. Менавіта такія тэрміны прапаноўваў пракурор Аляксандр Кароль.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм 23 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб прызнанні Праваабарончага цэнтра "Вясна" экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта дае падставу для прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян і грамадзянак, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці або ажыццяўляюць любую перадачу звестак або рэсурсаў прадстаўнікам "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, катаванні, АБСЕ Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць", у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з васьмі краін рэгіёну АБСЕ: Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Польшча, Расія, Таджыкістан і Украіна — прадставілі штогадовы Індэкс выконвання забароны катаванняў. У спісе з васьмі краін Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы ўжо чацвёрты год.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: суды, правы чалавека, ЕС-Беларусь, зніклыя, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Юрый Гараўскі, былы супрацоўнік САХРа — атрада, які падпарадкоўваўся прэзідэнту А. Лукашэнку — паўстане перад крымінальным судом у швейцарскім Сэн-Галене. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў гвалтоўных знікненнях трох ключавых палітычных апанентаў Лукашэнкі ў 1999 годзе. Судовае разбіральніцтва было ініцыяванае з прычыны крымінальных пазоваў сваякоў двух ахвяр і падтрымліваецца FIDH, TRIAL International і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", якія адначасова падалі скаргу аб узбуджэнні крымінальнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.