- Катэгорыя: Вясна
13.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
12.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 11 верасня пачалі судзіць палітзняволенага былога мэнэджэра МТС і саліста музычнага гурта "Закон гуку" Аляксея Кузьміна. Ён праходзіць па гучнай справе "Чорнай кнігі Беларусі". Негледзячы на тое, што ў ліпені палітвязень даў прапагандыстам "пакаяльнае інтэрв'ю", цяпер яго судзяць за "дапамаганне ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб" і "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Аляксею пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу супраць палітвязня разглядае Сяргей Хрыпач.
- Катэгорыя: Вясна
12.09.2023 Тэгі: палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
Фотаздымак сабачкі, лозунг "Слава Украіне", БЧБ-налепкі: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў жніўні
- Катэгорыя: Вясна
12.09.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У жніўні праваабаронцам "Вясны" стала вядома мінімум пра 615 выпадкаў палітычнага пераследу, у тым ліку было разгледжана мінімум 307 адміністрацыйных справаў. Суддзямі было прызначана не менш за 98 адміністрацыйных арышта і 65 штрафаў. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў жніўні.
- Катэгорыя: Вясна
12.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Іванаўскага раёна 25 жніўня 2023 года асудзілі Віктара Мелехава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Генадзь Кудласевіч прызначыў Віктару два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 300 базавых велічыняў (11100 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
12.09.2023 Тэгі: затрыманні, вайна ва Украіне Камітэт дзяржбяспекі затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Сярод затрыманых — два ўкраінца, астатнія — беларусы. Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ. Усе змешчаныя пад варту — іх абвіначваюць у замаху на акт тэрарызму, шпіянажу, здрадзе дзяржаве і агентурнай дзейнасці.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Следчы камітэт 8 верасня распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план «Перамога»". Завочна збіраюцца судзіць шэсць былых сілавікоў: Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана. Усе абвінавачваюцца ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці", "змове з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і "стварэнні экстрэмісцкага фармавання". Аляксандру Азараву агулам выставілі дзесяць артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі судзіць Дзмітрыя Гуліна — ваеннага ў адстаўцы, якога абвінавачваюць у дзейнасці на карысць украінскіх спецслужбаў. Пасяджэнне вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 30-гадовы праграміст і бард з Барысава Анатоль Хіневіч правёў у зняволенні два з паловай гады. Суддзя Алена Жуковіч адправіла яго ў калонію нібыта за тое, што на адным з Маршаў мужчына наносіў супрацоўнікам АМАПа "ўдары лежачы", хаця за гэты ж эпізод яму ўжо прысуджалі суткі ў 2020 годзе. Пасля адбыцця пакарання Анатоль з’ехаў з Беларусі і распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання, вершы ў зняволенні і ШІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna.