- Катэгорыя: Вясна
15.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе трэцяга жніўня асудзілі Кірыла Гняздзілава паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 (Садзейнічанне распальванню іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Кірылу восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
15.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-15 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту да аднаго года і шасці месяцаў калоніі асудзілі 36-гадовага Аляксандра Якімовіча. Прысуд быў вынесены яшчэ 21 чэрвеня, але пра праваабаронцам стала вядома пра яго толькі цяпер. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Суд Глыбоцкага раёна 14 верасня за "абразу Лукашэнкі" прызначыў адзін год і шэсць месяцаў калоніі палітзняволенаму мясцоваму фітнес-трэнеру і бодзібілдару Аляксандру Шарабайку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна". Прысуд вынес Андрэй Тарасевіч.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Па ініцыятыве "Ліберэка" 20 праваабрончых арганізацый з дзесяці розных краін падпісалі ліст, які быў накіраваны 413 беларускім суддзям. У лісце адзначаецца датычнасць судзяў да парушэння правоў чалавека і несправядліваму зневоленню беларусаў.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёна Мінска 12 верасня другі раз за тры месяцы па цяжкім артыкуле асудзілі палітзняволенага мінчука Мікалая Васілевіча. Напачатку чэрвеня яго ўжо асудзілі да шасці гадоў калоніі за "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 КК) і "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-1 КК). Цяпер яго абвінавацілі ў "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці". Агулам за данаты яму прызначылі дзевяць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, улады Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) разам з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" выступілі 12 верасня з сумеснай заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што нядаўнія абмежаванні, уведзеныя на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпартоў для грамадзян Беларусі, што жывуць за мяжой, парушаюць правы сотняў тысяч беларусаў і ствараюць дадатковыя рызыкі для сябраў беларускай грамадзянскай супольнасці. Праваабарончыя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады адмяніць закон, а дзяржавы-чальцы ЕС аказаць дапамогу і падтрымку беларускім праваабаронцам, дэмакратычнай апазіцыі і ўсім тым, на каго негатыўна паўплывала гэтая мера, уключна з аказаннем ім дапамогі ў афармленні часовых дазволаў на паездкі, відаў на жыхарства ды іншых неабходных дакументаў, а таксама ў прадстаўленні гарантый невыдварэння.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёну Мінска 13 чэрвеня асудзілі Уладзіслава Сачко паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кадэкса. Суддзя Інна Сівец прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 жніўня асудзілі Сяргея Фірсава паводле ат. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Сяргею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
13.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска 17 жніўня асудзілі Вадзіма Мірончыка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Вадзіму тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").