- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска трэцяга траўня 2023 асудзілі Яўгенію Савасцееву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Няборская прызначыла Яўгеніі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека Вядомая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch 8 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на падаўжэнне пашпартоў і здзяйсненне іншых працэдур з-за мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, свабода мірных сходаў Круглянскі раённы суд 6 верасня асудзіў паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу трох чалавек за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Як стала вядома MAYDAY TEAM, двойчы палітзняволеную Аліну Крывашэй (Гораву) асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", Паўлу Таланаву, які амаль тры месяцы ўтрымліваўся пад вартай, прызначылі два гады "хатняй хіміі", Алесе Фрыгінай – адзін год і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Такі прысуд вынес Дзмітрый Сасноўскі.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай абмасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і вялікі штраф, піша "Берасцейская Вясна". Такі 4 верасня прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Хараўца.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі" асудзілі 33-гадовага мясцовага жыхара, працоўнага прадпрыемства "Протас" Яўгена Шышкова. Як стала вядома MAYDAY TEAM, падставай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" ў красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашенко (Брехло) Александр Григоревич. 30.08.1954 — 2022. Тому, кто ВРЕТ своему НАРОДУ. От ЮЖНОУКРАИНЦЕВ".
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі мясцовага жыхара і працоўнага прадпрыемства "Сварметпрофіль" Аляксандра Ніканава. Па інфармацыі MAYDAY TEAM яго абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за тое, што ён паставіў рэакцыю "клас" пад постам у паблік "STOP LUKA" ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі".
- Катэгорыя: Вясна
07.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За мінулы месяц прыблізная колькасць чалавек, якія маглі быць рэпрэсаванымі судовай сістэмай у крымінальным парадку складае каля 156 чалавек. У рэгіянальным разрэзе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 96, Гомельская вобласць – 12, Брэсцкая вобласць – 22, Гродзенская вобласць – 6, Мінская вобласць – 9, Магілёўская вобласць – 6, Віцебская вобласць – 5.
- Катэгорыя: Вясна
07.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1510 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 30 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.