11.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-11 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека ААН заклікае перагледзець указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Гэта вынікае з паведамлення арганізацыі ў Twitter.

11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе чацвёртага верасня асудзілі палітзняволенага Андрэя Рамановіча паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла Андрэю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска трэцяга траўня 2023 асудзілі Яўгенію Савасцееву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Няборская прызначыла Яўгеніі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

08.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека Вядомая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch 8 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на падаўжэнне пашпартоў і здзяйсненне іншых працэдур з-за мяжы.

08.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, свабода мірных сходаў Круглянскі раённы суд 6 верасня асудзіў паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу трох чалавек за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Як стала вядома MAYDAY TEAM, двойчы палітзняволеную Аліну Крывашэй (Гораву) асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", Паўлу Таланаву, які амаль тры месяцы ўтрымліваўся пад вартай, прызначылі два гады "хатняй хіміі", Алесе Фрыгінай – адзін год і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Такі прысуд вынес Дзмітрый Сасноўскі. 

08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай абмасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і вялікі штраф, піша "Берасцейская Вясна". Такі 4 верасня прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Хараўца.

08.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі" асудзілі 33-гадовага мясцовага жыхара, працоўнага прадпрыемства "Протас" Яўгена Шышкова. Як стала вядома MAYDAY TEAM, падставай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" ў красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашенко (Брехло) Александр Григоревич. 30.08.1954 — 2022. Тому, кто ВРЕТ своему НАРОДУ. От ЮЖНОУКРАИНЦЕВ".

08.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.