08.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі мясцовага жыхара і працоўнага прадпрыемства "Сварметпрофіль" Аляксандра Ніканава. Па інфармацыі MAYDAY TEAM яго абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за тое, што ён паставіў рэакцыю "клас" пад постам у паблік "STOP LUKA" ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі".

07.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За мінулы месяц прыблізная колькасць чалавек, якія маглі быць рэпрэсаванымі судовай сістэмай у крымінальным парадку складае каля 156 чалавек. У рэгіянальным разрэзе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 96, Гомельская вобласць – 12, Брэсцкая вобласць – 22, Гродзенская вобласць – 6, Мінская вобласць – 9, Магілёўская вобласць – 6, Віцебская вобласць – 5.

07.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1510 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 30 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

06.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 4 верасня распачаўся суд над 36-гадовым Яўгенам Гормашам. Гэта той самы мінчук, якога людзі "адбілі" ад затрымання на пікеце па збору подпісаў 31 траўня 2020 года пасля таго, як той крыкнуў супрацоўнікамі ДАІ "Ганьба!". Цяпер Яўгена судзяць у межах крымінальнай справы за "ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "удзел у экстрэмісцкім фармаванні","абразу Лукашэнкі". Справу разглядае Любоў Сімахіна.

06.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" пятага-шастога верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.09.2023 Тэгі: салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" 5 верасня выступіў з іншымі арганізацыямі з сумеснай заявай, у якой заклікае беларускія ўлады адмяніць рашэнне аб прызнанні "Вясны" "экстрэмісцкім фармаваннем". Акрамя гэтага, патрабуецца неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі, уключна з пяццю праваабаронцамі "Вясны", а таксама захаванне сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. "DIGNITY" у сумеснай заяве таксама заклікаў далучыцца да гэтых патрабаванняў міжнародную супольнасць.

05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Пружанскага раёна 23 жніўня асудзілі Руслана Глушанка паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Жытко прызначыў Руслану тры месяцы арышту.

05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 4 верасня да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў) асудзілі 34-гадовага загадчыка адной з гарадскіх аптэк Дзмітрыя Макеева. За данаты "Белсату", фонду салідарнасці BYSOL, а таксама палку Каліноўскага яго абвінавацілі ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" і "фінансаванні ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні". За перадачу службовых дакументаў і фота расейскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-каналы, прызнанымі экстрэмісцкімі фармаваннямі, яго абвінавацілі ў "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Прысуд вынес Яўген Шаршнёў. 

05.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.