- Катэгорыя: Вясна
22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць 71-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча, якога судзяць за каментары ў "Карніках Беларусі". Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Гвозд. Гэта ўжо шосты суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік пятага суда пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо 16 месяцаў. "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра крымінальны пераслед пенсіянера з Нясвіжа.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі 45-гадовага беларуса Дзяніса Юр'евіча Хахлова наўпрост цяпер (17 жніўня, а 17 гадзіне па UTC+3) выдвараюць з Расіі ў Беларусь. На радзіме яго чакае крымінальны пераслед за ўдзел у мірным мітынгу 23 жніўня 2020 года — частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні В суде Несвижского района 23 августа начнут рассматривать уголовное дело против 71-летнего политзаключённого Василия Демидовича, которого судят за комментарии в "Карателях Беларуси". Дело будет рассматривать судья Дмитрий Гвозд. Это уже шестой суд над пенсионером. В общей сложности его осудили до семи лет лишения свободы, при этом результат пятого суда пока неизвестен. В заключении Василия Ивановича удерживают уже 16 месяцев. "Вясна" собрала всю известную информацию об уголовном преследовании пенсионера из Несвижа.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 21 жніўня да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага прадпрымальніка з Мазыра Пятра Старацітарава. Пра гэта паведамляе "Гомельская вясна". Затрымалі мужчыну за антываенныя паведамленні. Ягоныя каментары ў інтэрнэце кваліфікавалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку як "заклік да санкцый" і "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь". Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Яўген Шаршнёў.
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 жніўня распачаўся суд над палітзняволеным Арцёмам Лябедзькам, сынам палітыка Анатоля Лябедзькі. Прычынай пераследу сталі данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Дзеянні палітвязня кваліфікавалі як "фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу ў адкрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Раман Бізюк.
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 жніўня вынес прысуд 45-гадоваму Андрэю Халупку, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на былога палітзняволенага Дзмітрыя Абрамука, які цалкам адбыў тэрмін і пакінуў Беларусь, узбудзілі новую крымінальную справу. Трэцюю справу супраць брэстчаніна ўзбудзілі 19 чэрвеня гэтага года паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Негледзячы на тое, што ўжо трэці месяц Дзмітрый не знаходзіцца ў Беларусі, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 18 жніўня да яго маці з ператрусам, з якой ён нават не камунікуе. На маёмасць у доме накладзены арышт. Прычынай зацікаўленасці сілавікоў, паводле Дзмітрыя, сталі дадзеныя супрацоўнікаў ПУАТ № 9, дзе ён адбываў тэрмін, у тэлеграм-канале "Дзікае паляванне". У пастах выкарыстоўваліся спасылкі на яго інтэрв'ю і матэрыялы ў медыя. Заяву на Дзмітрыя напісалі супрацоўнікі "хіміі", дадзеныя якіх былі "зліты" ў тэлеграм-канал.
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса судзілі як асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, 54-гадовага мінчука Ігара Папова. За каментары ў інтэрнэце на закрытым судовым працэсе мужчыне прызначылі бестэрміновае прымусовае лячэнне са строгім наглядам. Такое рашэнне суддзя Валянціна Зянкевіч вынесла яшчэ 12 траўня, але падрабязнасці справы праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя толькі цяпер. Ігара ўжо накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу "Гайцюнішкі" Воранаўскага раёна.