- Катэгорыя: Вясна
16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня быў вынесены прысуд 41-гадоваму Віталю Станішэўскаму, абвінавачанаму ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2023 Тэгі: свабода слова, экстрэмізм Паводле рашэння КДБ Беларусі ад 9 жніўня "Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці” ў абноўлены Спіс дададзеныя праваабарончы сайт "Гомельская вясна”, Telegram-канал “Гомельская вясна”, а таксама старонкі ў фэйсбуку, “Аднакласніках”, на “YouTube”-канале і чат-бот “@Homiel_Bot".
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёна другога жніўня асудзілі Вольгу Колас паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Вользе адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 14 жніўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Адаську, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У cудзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 30-гадоваму Вячаславу Янюку, абвінавачанаму ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1494 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у ліпені на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 26 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, 11 чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
09.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
14.08.2023 У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня ў Вільні адбыўся кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц RADA Market, які зладзіў Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”. У ім ўзялі ўдзел і праваабаронцы "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
14.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня вынесены прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.