04.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду "Веснікі", якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. Па справе адбылося тры судовыя пасяджэнні.

04.07.2023 Тэгі: заявы Генеральная пракуратура выступіла з ініцыятывай прыняць комплекс мераў, нібыта накіраваных на "абарону дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі".

04.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Сяргей Франчук У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 4 ліпеня працягнецца закрыты суд над палітзняволеным Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

04.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Праваабарончая супольнасць 21 чэрвеня прызнала палітычнымі зняволенымі 12 чалавек, якія заключаныя пад варту па абвінавачваннях за ахвяраванні ў адрас нефармальных супольнасцяў і арганізацый. У гэтым жа месяцы ў структуры крымінальнага пераследу па палітычных матывах адбыўся ўсплеск спраў за фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання, экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарыстычнай дзейнасці. У чэрвені па дадзенай катэгорыі спраў судзілі не менш за сем чалавек, такая ж тэндэнцыя, мяркуюць праваабаронцы, будзе мець працяг і ў ліпені.

03.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня асудзілі Дзмітрыя Белемука паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслана Сянько прызначыла Дзмітрыю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Бацюшка.

03.07.2023 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Пракурор Аляксандр Бацюшка. Брэсцкі абласны суд 28 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу супраць берасцейца, спартоўца Дзмітрыя Белямука. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, іншай варожасці).

30.06.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, умовы ўтрымання, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Павел Падабед. Мінскі гарадскі суд 30 чэрвеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць “стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім” паводле ч. 3 арт. 364-1 Крымінальнага кодэкса.

29.06.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Эрні Барбараш — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер. Сам ён паходзіць з габрэйскай сям'і і нарадзіўся ў Адэсе (Украіна). Кожны дзень у сваім твітары і іншых сацсетках ужо больш за 450 дзён Эрні Барбараш публікуе кароткую гісторыю аднаго з беларускіх палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. Летась кінарэжысёр далучыўся да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі і зрабіў мазайку з карціны "Узяцце Бастыліі", выкарастаўшы фотаздымкі вязняў. Як Эрні Барбараш звязаны з Беларуссю, чаму пачаў казаць пра палітвязняў і дзе знаходзіць матывацыю для дзейнасці — чытайце ў інтэрв'ю "Вясне".