- Катэгорыя: Вясна
26.06.2023 Тэгі: правы чалавека, катаванні, рэпрэсіі Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. У гэты дзень у 1987 годзе набыла моц Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Ужо амаль тры гады ў Беларусі масава катуюць грамадзянаў, якія ня згодныя з уладамі. Сёння, калі большасць увагі грамадзянскай супольнасці накіраваная на вайну ва Украіне, асабліва важна казаць пра факты жорсткага і нечалавечага абыходжання з тымі, хто ўтрымліваецца ў месцах няволі.
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.06.2023 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, рэпартаж Мінулым разам з Георгіем Сайкоўскім — мінчуком, якому адарвала асколкам светлашумавай гранаты частку ступні на паслявыбарчай акцыі пратэсту — мы сустракаліся ў гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Мінска ў канцы жніўня 2020 года пасля аперацыі. Цяпер мы з ім сустрэліся ў Варшаве, дзе ён жыве ўжо больш за два з паловай гады. На нашу сустрэчу хлопец прыйшоў у цішотцы з "Ukraine", з прыемнай сумам узгадваючы свае падарожжы па краіне: "Мне заўсёды вельмі падабалася Украіна..." "Вясна" пагаварыла з Георгіем пра доўгую фізічную і псіхалагічную рэабілітацыю, пра надзею на аднаўленне справядлівасці і вяртанне дадому, а таксама ўзгадалі пра візіты да яго ў бальніцу следчай, судмедэкспертаў і дэпутаткі Марыі Васілевіч. Публікуем гэтую гісторыю ў Міжнародны дзень у падтрымку пацярпелых ад катаванняў.
- Катэгорыя: Вясна
24.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынес прысуд Таццяне Янкоўскай за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў жніўні і верасні 2020 года (x. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, дыскрымінацыя, рэпрэсіі, салідарнасць Парламенцкая асамблея Савет Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб "рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні". Яна складаецца з 42 пунктаў, якія тычацца пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз, магчымасці разблакаваць беларускім журналістам банкаўскія рахункі ва Украіне, а таксама захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах.
- Катэгорыя: Вясна
23.06.2023 Тэгі: заканадаўства, выбарчае заканадаўства, улады На тэлеканале Беларусь-1 восьмага чэрвеня выйшла перадача “Скажы не маўчы", дзе госцем праграмы выступіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка. У праграме чыноўнік распавёў аб асноўных зменах выбарчага заканадаўства, аб маючых адбыцца двух электаральных кампаніях 2024 і 2025 гадоў, а таксама аб новых падыходах да арганізацыі галасавання. Юрыст "Вясны" вывучыў усё, што сказаў старшыня ЦВК і звярнуў увагу на адну цытату чыноўніка, якую ён прааналізаваў у разрэзе выбарчага і крымінальнага права.
- Катэгорыя: Вясна
23.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Мінскім абласным судзе 1 сакавіка асудзілі 30-гадовую экс-супрацоўніцу пракуратуры Наталлю Лашч — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Анатоль Дабрадзей. Наталлю абвінавацілі паводле арт. 179 "незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці" і ч. 3 арт. 130 "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" Крымінальнага кодэкса за "зліў" інфармацыі ў "Чорную кнігу Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
23.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Добрушскага раёна 20 красавіка асудзілі Галымжана Бакірава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Лук’янава прызначыла Галымжану адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.