20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Андрэй Цалюк. Скрыншот з відэа. У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах.

19.06.2023 Тэгі: правы чалавека, катаванні У прэс-службе Генеральнай пракуратуры 19 чэрвеня паведамілі, што Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. У дадатак да пазбаўлення волі педафілаў плануюць прымусова лячыць. Міністэрства аховы здароўя распрацавала пратакол лячэння асоб з сэксуальнымі адхіленнямі — прымусовую хімічную кастрацыю. Спыталі ў юрыста "Вясны", ці парушае хімічная кастрацыя правы чалавека.

19.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек. Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па "народным" артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі", Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў "хіміі". Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для апошняга тры гады калоніі. 

19.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

19.06.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

19.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.06.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы У Мінскім гарадскім судзе сёння, 13 чэрвеня, распачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для крымінальнай справы стаў даклад "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Вольга Дзіндзелевіч. Амаль напачатку судовага пасяджэння працэс зрабілі закрытым, таму падрабязнасці крымінальнай справы і пазіцыя Насты невядомыя.

16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы "Адно акно" Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую. Яе асудзілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі". За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 траўня, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. 

15.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня пачалі судзіць пяцярых беларусаў: Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача. Іх справу разглядае суддзя Вера Галаўкова. Вядома, што па справе быў таксама затрыманы і Валерый Балабешка, але ў раскладзе суда яго няма, а сам ён не знаходзіцца пад вартай. Паводле следства, мужчыны ў пачатку кастрычніка ў Мінску вывесілі сшытыя разам нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на апоры лініі электраперадач. Цяпер у залежнасці ад ролі кожнага ім прад'явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, што інкрымінуюць фігурантам справы.