13.06.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, даклады, псіхалагічная дапамога Сёння адбылася анлайн-прэзентацыя дакладу "Грамадзянская супольнасць у выгнанні 2020-2022: псіхалагічная траўма беларускіх актывістаў-рэлакантаў і праца з яе вылячэннем". Гэты дакумент — вынік сумеснай працы Нямецкай асацыяцыі псіхасацыяльных цэнтраў для бежанцаў і ахвяр катаванняў (BAfF E.V.) і Цэнтра аналізу і прадухілення канфліктаў (CAPC).

13.06.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, палітвязні Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцам "Вясны" стала вядома мінімум пра 395 выпадкаў затрыманняў — гэта прыкладна па 12 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.

13.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.06.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы У Мінскім гарадскім судзе сёння, 13 чэрвеня, распачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для крымінальнай справы стаў даклад аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у ім даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

13.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Максім Сенік. У Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня вынесены прысудактывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ "Гродна Азот" Максіму Сеніку. Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4  і ч.1 арт. 361-2).

12.06.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, заявы, салідарнасць Марыя Калеснікава Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі. 

12.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.06.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

09.06.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Максім Сенік. У Гродзенским абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот" Максіма Сеніка пазбаўленне волі. Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4  і ч.1 арт. 361-2).