- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі У Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі 5 чэрвеня адбылася прэзентацыя праекта "1525" — фотаздымкі палітзняволеных, размешчаныя за калючым дротам. Адкрыццё інсталяцыі адбылося яшчэ 2 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 8 чэрвеня. На празентацыі прысутнічалі прадстаўнікі амбасад Літвы, Латвіі, Малдовы і Нідэрландаў, а таксама прымалі ўдзел былыя палітвязні, сваякі палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Праект створаны былымі палітвязнямі, якія прайшлі праз зняволенне і былі вымушаны з'ехаць з краіны, а цяпер працягваюць казаць пра жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі. Сярод іх — Аляксандр Кабанаў, Алег Кулеша і Канстанцін Шульга."Вясна" публікуе фотарэпартаж з прэзентацыі.
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Брэсцкі абласны суд 2 чэрвеня завяршыў разгляд крымінальная справы супрацоўніка IT-кампаніі Паўла Петручэні. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльный варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя Вядома, што 25 траўня 2023 году ў судзе Слоніму і Слонімскага раёну 40-гадовага Аляксандра Лагуту асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі" — паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэсу (паклёп на Лукашэнку). Бок дзяржабвінавачання прасіла асудзіць яго да трох гадоў "хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Адна з найбольш папулярных сёння бібліятэк у Беларусі, апрача Нацыянальнай, знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 у Мінску. І хаця выбар кніг там не зусім багаты, тым не меней, яны заўсёды карыстаюцца ў сядзельцаў Валадаркі вялікім попытам. Многія зняволеныя пішуць на волю ў лістах аб тым, што шмат чытаюць, паколькі кнігі даюць магчымасць не толькі неяк забывацца на час, але і падтрымліваць псіхалагічную раўнавагу. Кніга тут – гэта больш чым кніга.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: палітвязні, сілавыя структуры, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Паўтара года Алена Лысковіч прабыла ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 25 у Гродне (так званая "хімія"). Яе асудзілі за рэзанансную “справу карагодаў” у Брэсце разам з дачкой Вікторыяй Лысковіч. У ПУАТ доўгі час Алена была адзінай жанчынай паводле палітычна матываванага крымінальнага артыкула. "Вясна" прыводзіць маналог ужо былой палітзняволенай пра тое, з чым ёй давялося сутыкнуцца на жаночай "хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-5 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: правы чалавека На канец траўня 2023 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 1 496 палітзняволеных. Амаль праз тры гады з пачатку беспрэцэдэнтнага масавага палітычнага пераследу беларусаў гэтая лічба штомесяц узрастае, а некаторыя палітвязні ўжо адбываюць увесь тэрмін пакарання і выходзяць на волю. За травень праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі 54 чалавекі.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, вайна ва Украіне З узмоцненымі праверкамі на мяжы некаторыя беларусы сутыкаліся і да 2020 года. Пасля стварэння Міністэрствам унутраных спраў базы "БЕСпарадкі" беларусы, якія трапілі ў яе праз палітычна матываваны пераслед, сутыкаліся з поўным даглядам рэчаў, допытамі і праверкай тэлефонаў. Часам людзей затрымліваюць проста на мяжы па адміністрацыйных і крымінальных справах. Пасля дыверсіі ў Мачулішчах сітуацыя пагоршылася: цяпер скануюць від на жыхарства іншых краін, даглядаюць украінцаў, допыты праводзяць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным. Спыталі ў юрыста ПЦ "Вясна", ці законна сканаванне дакументаў, якія тычацца пражывання ў іншых краінах, і для чаго гэта ўладам.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна па шэрагу пратэсных артыкулаў асуджаны палітзняволены Сцяпан Якуць. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342), паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), яго абразе (ч. 1 арт 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).