09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Хоцімскага раёна 2 траўня асудзілі Аляксандру Хомчанка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 траўня асудзілі Генадзя Дарожкіна паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўген Брыган прызначыў Генадзю тры месяцы арышту.

08.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце 6 чэрвеня адбылося выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па справе аб абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, піша "Берасцейская Вясна". 18-гадовай студэнтцы Аліне Коваль прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

08.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста першага чэрвеня разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

08.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" восьмага чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Пінскага раёна і Пінска 26 траўня асудзіў паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) мясцовага жыхара Уладзіміра Хмуру. Суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла яму два гады "хіміі". Прычынай стаў каментар у закрытай групе "УКантакце" пад выявай Лукашэнкі ў навагоднюю ноч.

07.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Уладзіслаў Пудзяк. У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы начальніка аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання "Гомсельмаш" Уладзіслава Пудзяка, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса.

07.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мікалай Васілевіч. У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня быў вынесены прысуд палітзняволенаму жыхару сталіцы Мікалаю Васілевічу. Яго абвінавацілі па некалькі пратэсных артыкулах: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2) і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-1).

07.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.