- Катэгорыя: Вясна
Былая палітзняволеная Іна Шырокая — гродзенка, маці пецярых дзяцей. У жніўні 2020 года АМАП збіў за ўдзел у мірным пратэсце яе 18-гадовага сына, а яе дачка валанцёрыла на Акрэсціна. Тады яна пачала хадзіць на мітынгі, актыўна выказваць сваю пазіцыю на працы — жанчына была загадчыцай адной з гродзенскіх кавярняў. У вечар перад візітам Лукашэнкі ў Гродна Іна выставіла на ганак кавярні белыя і чырвоныя свечкі. Пасля гэтага яе звольнілі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна вынесены яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. У арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) абвінавацілі мясцовага жыхара Віктара Чараўкова. На гэты час вядома, што ў Жлобіне вынесена каля паўсотні прысудаў па гэтым артыкуле.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродненскім раённым судзе 18 лістапада вынеслі прысуд палітзняволенай Алесе Буневіч — тры з паловай гады калоніі. Яе асудзілі ў закрытым рэжыме паводле ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай). Вядома, што сваёй віны яна не прызнала. Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Грышын. Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.
- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Мінска 16 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Кухарэнку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Аляксандра затрымалі 2 жніўня 2022 года за рэпост у "ВКонтакте" відэа з youtube-канала "ByPol" з назвай "Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства". Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Віцебскага раёна 16 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя – Наталля Траццякова, дзяржабвінаваўца – пракурор Барысенка.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе 14 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Нямцова. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці па ч.1 арт. 130 Крымінальнагат кодэкса і ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368).
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 15 лістапада вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтра Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 15 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 26-гадовага Барыса Кіма, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт.130) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім ( ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).