Яўгенія (імя змененае ў мэтах бяспекі) — адна з беларусак, якая за два гады пратэсту паспела заплаціць за неабыякавасць і адмову быць апалітычнай днямі на Акрэсціна, месяцамі ў СІЗА Жодзіна і Мінска, тэрмінам у калоніі. І нягледзячы на агрэсіўную татальную несвабоду, яна застаецца ў Беларусі. Выйдучы на волю, Яўгенія распавяла "Вясне", як у жодзінскім СІЗА палітычных закідваюць рапартамі, што можа вярнуць жаданне жыць, калі ты замярзаеш у карцары падчас галадоўкі, і чаму яна настойліва застаецца ў Беларусі, хоць пасля амаль двух з паловай гадоў пратэсту ўздрыгвае ад кожнага званка ў дзверы.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння, 15 лістапада, вынеслі прысуд палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніне Малаш.Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Пад вартай актывістка знаходзіцца ўжо сем месяцаў. 

У судзе Віцебскага раёна 15 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Cуд Віцебскага раёна

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінскскім абласным судзе 15 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Мішука паводле ч. 1 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характара (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук. Як паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз, Аляксандра затрымалі 25 траўня 2022 года на працоўным месцы. У яго дома і ў кабінеце на працы правялі вобшук. Мужчыну цягам 2 месяцаў утрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1 Мінска. Цягам 4 месяцаў Аляксандру не дазвалялі спаткацца з жонкай.

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада распачаўся суд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам. Яго абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў). Артыкула "тэрарызм", па якім яго першапачаткова затрымалі, няма. Суд першапачаткова быў адкрыты, але амаль адразу суддзя Алена Ананіч закрыла працэс. За кратамі палітвязень знаходзіцца больш за год — суд сёння адмовіў яму ў хадайніцтве змяніць меру стрымання на незвязаную з пазбаўленнем волі. Яўген Юшкевіч — былы следчы СК і ініцыятар праекта bychange.me. У 2017 годзе ён звольніўся з пасады старшага следчага аддзела па расследаванні эканамічных злачынстваў Упраўлення Следчага камітэта па Мінску, а ў 2020-м стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта bychange.me, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Ужо больш як два гады ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна затрыманых паводле палітычных матываў змяшчаюць у жорсткія нечалавечыя ўмовы, якія можна расцэньваць як катаванні. Увесь гэты час для іх не прымаюць перадачы, таму шмат хто там утрымліваецца без зменнага і цёплага адзення, без сродкаў асабістай гігіены і медыкаментаў. Камеры з "палітычнымі" ці, як іх там называюць, "кантрольнымі", перапоўненыя — людзі вымушаныя спаць на падлозе. Былы арыштант распавядае пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў траўні-чэрвені і пра сваіх сукамернікаў — сірату Андрэя Раптуновіча і адваката Віталя Брагінца. "У камеры на чатыры спальныя месцы нас было 15-20 чалавек. Вядома ж, без бялізны і г. д. Туалетную паперу і мыла прасілі. Часам давалі, а часам не. Звычайна ўжо ведалі, хто можа даць і нават паспрабуе прынесці потым, а каго з "калідорных" прасіць марна.

Валерый Тумілевіч Суд Лідскага раёна 27 верасня разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Тумілевіча, абвінавачанага ў абразах прэзідэнта (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса).

Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як праваабаронца, але і як літаратар і даследчык беларускай літаратуры. Агулам ён выпусціў каля дзесяці кніжак, шмат матэрыялаў для якіх былі напісаныя падчас ягонага зняволення. У іх ён разважае пра падзеі асабістага і грамадскага жыцця, людзей побач з сабой,падарожжы, гісторыю і літаратуру Беларусі, стан у зняволенні. Хутчэй за ўсё, прама цяпер Алесь Бяляцкі занатоўвае навакольны свет, які яго атачае, для сваёй новай кніжкі. Але сёння, у Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні, мы прапануем вам даведацца крыху больш пра Бяляцкага-літаратара на падставе тых кніжак, якія ён ужо апублікаваў. 

Юрый Трапачоў. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе 9 лістапада ў у закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд Юрыю Трапачову. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч.1 арт. 361-1), паклепе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 367), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. арт. 130), а таксама ў арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).