У судзе Маскоўскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Ігара Хмару паводле арт. 342  (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Мінскі абласны суд 11 лістапада працягвае разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па справе якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў. Сёння мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму. У судзе абвешчаны перапынак. Раней паведамлялася, што сёння мусяць адбыцца спрэчкі бакоў па справе, але ў суд раптоўна выклікалі інжынера расійскай вайсковай часткі "Вілейка", дзе планаваліся выбухі, перадае Sputnik. Пракурор у самым пачатку спытаў, ці складае дзяржаўную тайну інфармацыя аб вайсковай частцы, на што інжынер адказаў, што часткова з'яўляецца. Пасля гэтага працэс часова закрылі – інжынера дапыталі ў закрытым рэжыме ў якасці грамадзянскага істца. Закрытае судовае пасяджэнне доўжылася не больш за 10 хвілін, пасля чаго суд адкрылі, а пракурор заявіў, што будзе прад'яўляць новае абвінавачванне аднаму з абвінавачаных – Дзмітрыю Сасноўскаму. Ён папрасіў у суда невялікі перапынак, каб напісаць новае абвінавачванне, адзначыўшы, што на гэта яму будзе дастаткова 40 хвілін.

Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня Юрыя Кавалёва, які мусіў выйсці на волю праз тры дні, за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Ініцыятарам узбуджэння справы выступіла адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11, дзе палітвязень адбываў тэрмін за абразу Лукашэнкі. Суд прызначыў яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Са жніўня палітвязень знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні. Знаёмы Кавалёва распавёў "Свабодзе", у якіх умовах утрымліваюць цяпер палітвязня. У сярэдзіне чэрвеня 2022 года стала вядома, што адміністрацыя ваўкавыскай калоніі ініцыявала супраць жыхара Чачэрску Юрыя Кавалёва ўзбуджэнне крымінальнай справы за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі" (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Cуд Віцебскага раёна У судзе Віцебскага раёна на 10 лістапада пачаўся крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 10 лістапада 2022 г.

У Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей ШэлестУладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна АблабАляксандр ГашнікаўСяргей ДзюбаІгар МінцВалянцін Цераневіч, Сяргей ШамецькаАляксандр Капшуль. Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе не прызналі віну. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Па справе 38 тамоў, адзін з якіх — "сакрэтны". Працэс вядзе суддзя Аляксандр Піскуноў. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.   У першы дзень судовага следства пракуроры некалькі гадзін па чарзе зачытвалі абвінавачванні. Як піша "СБ. Беларусь сегодня", 10 лістапада ўсе дзесяць палітвязняў не прызналі сваю віну ў здрадзе дзяржавы і стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Толькі адзін Андрэй Пагерыла прызнаў віну паводле арт. 188 КК (паклёп).

У Гродзенскім абласным судзе 9 лістапада працягнулі разгляд крымінальнай справы супраць старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежанага прафсаюза працаўнікоў ААТ "Гродна Азот" Андрэя Ханевіча. Гэта ўжо трэцяе пасяджэнне. Абвінавачанне запрасіла 5 гадоў калоніі. Разгляд справы пачаўся 31 кастрычніка. Андрэя Ханевіча абвінавачваюць паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

У Магілёўскім абласным судзе 21 лістапада ў парадку першай інстанцыі будзе разгледжана справа супраць 20-гадовай былой студэнткі Дануты Перадні па тых жа артыкулах Крымінальнага кодэкса (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), па якіх яе ўжо асудзілі 4 ліпеня ў судзе Кіраўскага раёна да шасці з паловай гады калоніі. 11 кастрычніка судовая калегія ў Магілёўскім абласным судзе разглядзела апеляцыйную скаргу Дануты. Юрысты "Вясны" адзначаюць, што крымінальная справа супраць Дануты не была падсудна раённаму суду, таму суд Кіраўскага раёна не мог разглядаць яе — гэта парушэнне заканадаўства.  Згодна з ч. 1 арт. 268 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса абласному, Мінскаму гарадскому судам падсудныя крымінальныя справы аб злачынствах супраць міру і бяспекі чалавецтва, злачынствах супраць дзяржавы, а таксама аб злачынствах, за якія можа быць прызначана смяротнае пакаранне. Дануце, акрамя абразы Лукашэнкі (арт. 368 КК), ставяцца ў віну заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 КК), які адносіцца да злачынства супраць дзяржавы (глава 32 Крымінальнага кодэкса). А значыць крымінальную справу супраць Перадні мог разглядаць толькі абласны ці Мінскі гарадскі суд. Чаму суд Кіраўскага раённага суда разгледзеў гэтую справу —- невядома. 

У судзе Слонімскага раёна 10 лістапада асудзілі Дзяніса Воўчака паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік.

У судзе Жабінкаўскага раёна 3 лістапада асудзілі Наталлю Ляцко за рэпост допіса з асабістымі дадзенымі сілавіка паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віктар Новік. Суд Жабінкаўскага раёна